Абарона Пятра перад Апосталамі ў Ерузалеме

1 Апосталы і браты, якія былі ў Юдэі, даведаліся, што і язычнікі прынялі слова Божае.
2 Калі Пётр увайшоў у Ерузалем, абрэзаныя дакаралі яго, кажучы:
3 «Ты хадзіў да неабрэзаных і еў з імі!»
4 Пётр пачаў ім тлумачыць па парадку, кажучы:
5 «Я быў у горадзе Яфе і маліўся. У захапленні ўбачыў візію: нейкае начынне, нібы вялікае палатно, чатырма канцамі спускалася з неба і наблізілася аж да мяне.
6 Я ўважліва прыгледзеўся да яго і ўбачыў чатырохногіх зямных звяроў, паўзуноў і птушак нябесных.
7 Затым пачуў голас, які казаў мне: “Уставай, Пётр, забівай ды еш!”
8 Але я сказаў: “Ні ў якім разе, Пане, бо ніколі нішто апаганенае ці нячыстае не ўваходзіла ў мае вусны!”
9 Голас з неба другі раз сказаў мне:
10 “Што Бог ачысціў, таго не называй нячыстым”. Гэта было тройчы, і зноў усё было забрана ў неба.
11 У тую самую хвіліну тры чалавекі, пасланыя да мяне з Цэзарэі, з’явіліся каля дому, у якім мы былі.
12 Дух сказаў мне ісці разам з імі без ваганняў. Пайшлі са мною і гэтыя шэсць братоў. Мы ўвайшлі ў дом таго чалавека.
13 Ён нам расказаў, што ўбачыў у сваім доме анёла, які сказаў яму: “Пашлі ў Яфу і пакліч Сымона, якога завуць Пётр.
14 Ён абвесціць табе словы, якімі збавішся ты і ўвесь твой дом”.
15 А калі я пачаў прамаўляць, сышоў на іх Дух Святы, як і на нас спачатку.
16 Тады я ўспомніў слова Пана, як Ён казаў: “Ян хрысціў вадою, а вы будзеце ахрышчаныя Духам Святым”.
17 Калі Бог даў ім такі самы дар, як і нам, якія паверылі ў Пана Езуса Хрыста, то хто я такі, каб пярэчыць Богу?»
18 Калі пачулі гэта, супакоіліся і праславілі Бога, кажучы: «Вось жа і язычнікам даў Бог пакаянне дзеля жыцця».
Заснаванне Касцёла ў Антыёхіі

19 Тыя, хто рассеяўся з-за ганенняў, што сталіся пасля Стэфана, дайшлі аж да Феніцыі, Кіпра і Антыёхіі, і нікому, апроч юдэяў, не абвяшчалі слова.
20 Некаторыя з іх былі з Кіпра і Кірэнэі. Яны прыйшлі ў Антыёхію і прамаўлялі таксама да грэкаў, абвяшчаючы Евангелле пра Пана Езуса.
21 А рука Пана была з імі, і вялікае мноства паверыла і навярнулася да Пана.
22 Вестка пра іх дайшла да Касцёла ў Ерузалеме. Тады ў Антыёхію паслалі Барнабу.
23 Калі ён прыйшоў і ўбачыў дзеянне Божай ласкі, узрадаваўся і заахвочваў усіх, каб шчырым сэрцам трывалі ў Пану.
24 Ён быў чалавек добры, поўны Духа Святога і веры, таму шмат людзей прыхілілася да Пана.
25 Потым Барнаба пайшоў у Тарс шукаць Саўла і,
26 калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію. Увесь год яны працавалі разам у Касцёле і навучалі вялікую колькасць людзей. У Антыёхіі ўпершыню вучні былі названыя хрысціянамі.
Антыёхскі Касцёл успамагае братоў у Ерузалеме

27 У тыя дні прарокі прыбылі з Ерузалема ў Антыёхію.
28 Адзін з іх, па імені Агаў, устаў і, натхнёны Духам, прадказаў, што па ўсім свеце пачнецца вялікі голад. Ён і настаў пры імператары Клаўдзіі.
29 Тады вучні вырашылі, што кожны паводле сваіх магчымасцяў пашле дапамогу братам, якія жылі ў Юдэі.
30 І так зрабілі, паслаўшы сабранае старэйшынам праз Барнабу і Саўла.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 11 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.