Прывітанне

1 Старэйшына — да Выбранай Пані і яе дзяцей, якіх я люблю ў праўдзе, і не толькі я, але і ўсе, хто пазнаў праўду
2 дзеля праўды, якая трывае ў нас і будзе з намі навекі.
3 Ласка, міласэрнасць ды спакой ад Бога і ад Езуса Хрыста, Сына Айца, няхай будзе з намі ў праўдзе і любові.
Заклік да любові

4 Я вельмі ўзрадаваўся, што знайшоў сярод тваіх дзяцей такіх, якія паступаюць згодна з праўдаю паводле запаведзі, якую мы атрымалі ад Айца.
5 І цяпер прашу цябе, Пані, не як новую запаведзь пішучы табе, але тую, якую маем ад пачатку, каб мы любілі адзін аднаго.
6 Любоў заключаецца ў тым, каб мы паступалі паводле Ягоных запаведзяў. А запаведзь гэтая тая, якую вы чулі ад пачатку, каб вы паступалі паводле яе.
Перасцярога перад фальшывымі настаўнікамі

7 Бо шмат ашуканцаў прыйшло ў свет, якія не прызнаюць, што Езус Хрыстус прыйшоў у целе. Такі ёсць ашуканцам і антыхрыстам.
8 Зважайце на сябе, каб вы не страцілі таго, над чым мы працавалі, але каб атрымалі поўную ўзнагароду.
9 Кожны, хто выходзіць наперад і не трывае ў вучэнні Хрыста, не мае Бога. Хто ж трывае ў вучэнні, той мае і Айца, і Сына.
10 Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтага вучэння, не прымайце яго ў дом і не вітайце.
11 Хто прывітае яго, той удзельнічае ў яго дрэнных справах.
Заканчэнне

12 Пра многае маю напісаць вам, але не хачу на паперы атрамантам, бо спадзяюся быць у вас і паразмаўляць з вамі, каб радасць нашая была поўнай.
13 Вітаюць цябе дзеці тваёй Выбранай Сястры.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пасланне Яна, 1 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.