Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Філімона 1 Пасланне да Філімона 1 раздзел

Прывітанне

1 Павел, вязень Езуса Хрыста, і брат Цімафей — умілаванаму Філімону, нашаму супрацоўніку,
2 сястры Апфіі, Архіпу, нашаму паплечніку ў змаганні, і Касцёлу ў тваім доме:
3 ласка вам і спакой ад Бога, Айца нашага, і Пана Езуса Хрыста.
Падзяка за веру і любоў Філімона

4 Я заўсёды дзякую майму Богу, калі ўспамінаю цябе ў сваіх малітвах,
5 чуючы аб тваёй веры і любові, якую маеш да Пана Езуса і да ўсіх святых,
6 каб супольнасць тваёй веры прывяла цябе да пазнання ўсялякага дабра, якое ёсць у нас дзякуючы Хрысту.
7 Я вельмі ўзрадаваўся і суцешыўся з прычыны тваёй любові, бо праз цябе, браце, заспакоены сэрцы святых.
Просьба аб прабачэнні Анісіма

8 Таму, хоць і маю вялікую адвагу ў Хрысце загадваць табе тое, што трэба,
9 хутчэй прашу цябе з любоўю. Я, Павел, будучы старцам, а цяпер і вязнем Езуса Хрыста,
10 прашу цябе за майго сына Анісіма, якога нарадзіў я ў кайданах.
11 Некалі ён быў бескарысны для цябе, а цяпер карысны і для цябе, і для мяне.
12 Яго, — гэта маё сэрца, — адсылаю да цябе.
13 Я хацеў затрымаць яго пры сабе, каб ён замест цябе паслужыў мне ў кайданах за Евангелле.
14 Але без тваёй згоды нічога не хацеў бы рабіць, каб добрая справа твая была не з прымусу, а з добрай волі.
15 Бо, можа, ён быў аддалены ад цябе на пэўны час, каб ты прыняў яго назаўсёды
16 ўжо не як слугу, але больш чым слугу, як умілаванага брата, асабліва для мне, а тым больш для цябе, і паводле цела, і ў Пану.
17 Таму, калі лічыш мяне супольнікам, то прымі яго, як мяне.
18 Калі ж ён чым пакрыўдзіў цябе, або вінаваты табе, палічы гэта мне.
19 Я, Павел, напісаў сваёю рукою: я адплачу, ужо не кажучы табе пра тое, што ты сам вінаваты мне.
20 Так, браце! Няхай я атрымаю ад цябе карысць у Пану; заспакой маё сэрца ў Хрысце!
Заканчэнне

21 Спадзеючыся на тваю паслухмянасць, я напісаў табе, ведаючы, што і больш таго, аб чым прашу, зробіш.
22 Адначасова прашу, падрыхтуй мне жыллё, бо спадзяюся, што дзякуючы вашым малітвам я вярнуся да вас.
23 Вітае цябе Эпафрас, мой сувязень у Хрысце Езусе,
24 Марк, Арыстарх, Дэмас і Лука, мае памочнікі.
25 Ласка Пана Езуса Хрыста з духам вашым.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланне да Філімона, 1 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Філімона 1 раздзел в переводах:
Да Філімона 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Серия комментариев МакАртура
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.