Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Ціта, 3 Пасланне да Ціта, 3 глава

Паўсюдныя абавязкі вернікаў

1 Нагадвай ім, каб слухаліся і падпарадкоўваліся кіраўнікам і ўладам, каб былі гатовымі да ўсякай добрай справы,
2 каб нікога не зласловілі, не былі сварлівымі, але спагадлівымі, выяўляючы ўсялякую далікатнасць да ўсіх людзей.
3 Бо і мы былі калісьці неразумнымі, непаслухмянымі, зведзенымі, служылі розным жаданням і ўцехам, жылі ў злосці і зайздрасці, былі агіднымі і ненавідзелі адзін аднаго.
4 Калі ж аб’явілася дабрыня і любоў Бога, Збаўцы нашага, да людзей,
5 Ён не дзеля ўчынкаў справядлівасці, якія мы зрабілі, але паводле міласэрнасці сваёй збавіў нас праз купель адраджэння і аднаўлення Духам Святым,
6 якога шчодра выліў на нас праз Езуса Хрыста, Збаўцу нашага,
7 каб, апраўданыя Ягонай ласкаю, мы сталі паводле надзеі спадкаемцамі вечнага жыцця.
Парады для Ціта

8 Слова годнае даверу, і я хачу, каб ты ўпэўнена казаў пра гэта, каб тыя, хто паверыў Богу, імкнуліся быць першымі ў добрых учынках. Гэта добра і карысна для людзей.
9 Недарэчных пошукаў, радаводаў, спрэчак і змаганняў наконт закону пазбягай, бо яны бескарысныя і марныя.
10 Таго, хто сее ерась, пасля першага і другога настаўлення аддаляй,
11 ведаючы, што такі чалавек выкручваецца і грашыць, асуджаючы самога сябе.
12 Калі пашлю да цябе Артэмаса або Тыхіка, пастарайся прыйсці да мяне ў Нікаполь, бо я вырашыў там зімаваць.
13 Зэнаса, знаўцу закону, і Апалоса старанна забяспеч, каб ні ў чым яны не адчувалі нястачы.
14 Няхай вучацца і нашыя быць першымі ў добрых учынках у пільнай патрэбе, каб не былі яны бясплоднымі.
Заканчэнне

15 Вітаюць цябе ўсе тыя, што са мною. Прывітай тых, якія любяць нас у веры.
Ласка з усімі вамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Ціта, 3 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.