1 Напамінай ім, каб яны падпарадкоўваліся начальствам [і] ўладам; былі паслухмяныя, гатовыя да кожнага добрага ўчынку,
2 нікога не зневажалі, былі несварлівыя; добразычлівыя, выяўляючы ўсялякую лагоднасць да ўсіх людзей.
3 Бо і мы некалі былі неразумныя, непаслухмяныя, уведзеныя ў зман, былі рабамі розных пажадлівасцей і асалод; жылі ў злосці і зайздрасці, былі агідныя, ненавідзелі адзін аднаго.
4 Але калі з’явілася дабрыня і чалавекалюбства нашага Збаўцы Бога, —
5 то не за ўчынкі праведнасці, якія мы зрабілі, але паводле Сваёй міласэрнасці Ён уратаваў нас — праз абмыванне адраджэння і абнаўлення Святога Духа,
6 Якога Ён багата выліў на нас праз Ісуса Хрыста, нашага Збаўцы,
7 каб мы, апраўданыя Яго ласкаю, сталі спадкаемцамі паводле надзеі вечнага жыцця.
8 Слушнае гэтае слова, і я хачу, каб ты настойліва сцвярджаў гэта, каб тыя, хто ўвераваў у Бога, рупіліся займацца добрымі ўчынкамі; гэта добра і карысна людзям.
9 А неразумных спрэчак, радаводаў, сварак і спрэчак аб законе пазбягай; бо яны бескарысныя і марныя.
10 Ад ератыка пасля аднаго і другога павучання ўхіляйся,
11 ведаючы, што такі чалавек разбэсціўся і грашыць, асудзіўшы сябе самога.
12 Калі прышлю да цябе Артэмаса ці Тыхіка, пастарайся прыйсці да мяне ў Нікапаль; бо там я вырашыў перазімаваць.
13 Дзіну законніка, і Апалоса парупся выправіць у дарогу так, каб у іх ні ў чым не было нястачы.
14 І няхай нашы таксама вучацца апярэджваць у добрых учынках дзеля неабходных патрэб, каб не быць ім бясплоднымі.
15 Вітаюць цябе ўсе, хто са мною. Вітай усіх, хто любіць нас у веры. Ласка Божая няхай будзе з усімі вамі. [Амін].
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ціту, 3 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.