Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Дзеянні, 1 Дзеянні, 1 глава

1 Першую кнігу я склаў, о Тэофіле, пра ўсё, што Ісус пачаў рабіць і чаму вучыць
2 аж да таго дня, калі Ён быў узнесены, даўшы праз Святога Духа наказы Апосталам, якіх Ён выбраў;
3 якім Ён і паказаў Сябе жывым, пасля Сваіх пакутаў, многімі бясспрэчнымі доказамі, на працягу сарака дзён з’яўляючыся ім і кажучы пра Царства Божае.
4 І, сабраўшы іх, Ён загадаў ім не адлучацца ад Іерусаліма, а чакаць абяцанага Бацькам: Пра што вы чулі ад Мяне,
5 бо Іаан хрысціў вадою, вы ж праз некалькі гэтых дзён будзеце ахрышчаны Святым Духам.
6 Дык тыя, што зышліся, пыталіся ў Яго, кажучы: Госпадзе, ці не ў гэты час Ты ўзнаўляеш царства Ізраілю?
7 Ён жа сказаў ім: Не вам ведаць часы ці абставіны, якія Бацька вызначыў Сваёю ўладаю,
8 але вы атрымаеце сілу, калі Святы Дух зыдзе на вас, і вы будзеце Маімі сведкамі і ў Іерусаліме, і ва ўсёй Іудзеі, і ў Самарыі, і аж да краю зямлі.
9 І, сказаўшы гэта, калі яны яшчэ бачылі Яго, Ён быў узняты, і воблака забрала Яго ад іх вачэй.
10 І калі яны пільна ўглядаліся ў неба, як Ён узыходзіў, і вось, сталі пры іх у белых шатах два чалавекі,
11 якія і сказалі: Мужы галілейскія, што вы стаіце, углядаючыся ў неба? Гэты Ісус, узнесены ад вас у неба, прыйдзе гэтак жа, як вы бачылі Яго, калі Ён узыходзіў у неба.
12 Тады яны вярнуліся ў Іерусалім з гары, якая называецца Элеон і знаходзіцца паблізу Іерусаліма, адлеглая на суботні дзень хады1.
13 І калі яны ўвайшлі, то падняліся ў верхні пакой, дзе яны жылі: Пётр, Іаан, Іякаў2 і Андрэй, Філіп і Фама, Варфаламей і Матфей, Іякаў, сын Алфееў, Сіман Зілот і Іуда, брат Іякаваў.
14 Усе яны аднадушна шчыравалі ў малітве [і прашэнні] разам з жанчынамі і з Марыям3, Ісусавай маці, і [з] Яго братамі.
15 І ў гэтыя дні Пётр, стаўшы пасярэдзіне братоў4, сказаў, (а была грамада людзей разам каля ста дваццаці):
16 Мужы браты, належала спраўдзіцца Пісанню, у якім Святы Дух наперад сказаў вуснамі Давідавымі пра Іуду, які зрабіўся павадыром для тых, хто схапіў Ісуса,
17 бо ён быў залічаны да нас і атрымаў жэрабя гэтага служэння.
18 Дык ён набыў поле платаю за няправеднасць і, упаўшы ўніз галавою, лопнуў пасярэдзіне, і вываліся ўсе яго вантробы.
19 І гэта стала вядома ўсім жыхарам Іерусаліма, так што поле тое названа на іх уласнай гаворцы Акелдамах, гэта значыць «поле крыві».
20 Бо напісана ў кнізе Псалмоў: «Няхай апусцее дом яго і няхай ніхто не жыве ў ім» і «пасаду яго няхай прыме іншы».
21 Дык трэба, каб з людзей, хто спадарожнічаў разам з намі ўвесь час, калі сярод нас уваходзіў і выходзіў Госпад Ісус,
22 пачынаючы ад Іаанавага хрышчэння да таго дня, калі Ён быў узнесены ад нас, — каб адзін з іх быў разам з намі сведка Яго ўваскрэсення.
23 І паставілі двух: Іосіфа, якога звалі Варсавам, па мянушцы Юст, і Матфія.
24 І, памаліўшыся, яны сказалі: Ты, Госпадзе, Сэрцазнаўца ўсіх, пакажы, каго Ты аднаго выбраў з гэтых двух,
25 каб ён прыняў месца5 гэтага служэння і Апостальства, ад якога адпаў Іуда, каб пайсці ў сваё месца.
26 І далі ім жэрабі. І выпала жэрабя на Матфія, і ён быў прылічаны да адзінаццаці Апосталаў.

Примечания к тексту

12 1: Іудзею ў суботу дазвалялася прайсці каля аднаго кіламетра. (На гэтай адлегласці ў пустэльні стаялі самыя крайнія палаткі ад Маісеевай скініі).
13 2: У некат. рукап.: Іякаў, Іаан.
14 3: У некат. рукап.: Марыяй.
15 4: У некат. рукап.: вучняў.
25 5: У некат. рукап.: жэрабя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеянні, 1 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.