Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Дзеянні, 21 Дзеянні, 21 глава

1 І калі мы, развітаўшыся з імі, адплылі, то пайшлі наўпрост і прыйшлі ў Кос, а на другі дзень у Родас і адтуль у Патару.
2 І, знайшоўшы карабель, што плыў у Фінікію, мы ўзышлі на яго і адплылі.
3 А калі паказаўся Кіпр, мы, пакінуўшы яго злева, паплылі ў Сірыю і прысталі ў Тыры, бо там карабель выгружаў груз.
4 І, знайшоўшы вучняў, мы засталіся там на сем дзён; яны праз Духа казалі Паўлу, каб ён не ішоў у Іерусалім.
5 І калі мы завяршылі гэтыя дні, то выйшлі і пайшлі, і яны ўсе з жонкамі і дзецьмі праводзілі нас аж за горад. І на беразе, схіліўшы калені і памаліўшыся,
6 мы развіталіся адны з аднымі і ўзышлі на карабель, а яны вярнуліся дадому.
7 Мы ж, скончыўшы плаванне, з Тыра прыйшлі ў Пталемаіду; і, прывітаўшы братоў, засталіся адзін дзень у іх.
8 І, назаўтра выйшаўшы, мы, [якія былі з Паўлам], прыйшлі ў Кесарыю; і, увайшоўшы ў дом Філіпа-дабравесніка, аднаго з сямі дыяканаў, засталіся ў яго.
9 А ў гэтага чалавека былі чатыры дачкі — дзяўчаты, якія прарочылі.
10 І калі мы заставаліся там цягам многіх дзён, прыйшоў з Іудзеі адзін прарок, імем Агаў.
11 І ён, прыйшоўшы да нас, узяў Паўлаў пояс і, звязаўшы сабе ногі і рукі, сказаў: Гэта кажа Святы Дух: «Чалавека, чый гэты пояс, гэтак звяжуць у Іерусаліме іудзеі і выдадуць у рукі язычнікаў».
12 Калі ж мы гэта пачулі, то і мы і мясцовыя ўпрошвалі яго, каб ён не ішоў у Іерусалім.
13 Тады Павел адказаў: Што вы робіце, плачучы і раздзіраючы мне сэрца? Бо я не толькі быць звязаным, але і памерці гатовы ў Іерусаліме за імя Госпада Ісуса.
14 І, не здолеўшы пераканаць яго, мы супакоіліся, сказаўшы: Няхай будзе воля Госпада!
15 І пасля гэтых дзён, падрыхтаваўшыся, пайшлі ў Іерусалім.
16 І разам з намі пайшлі і некаторыя вучні з Кесарыі, ведучы нас да нейкага Мнасана, кіпрыёта, даўняга вучня, у якога меліся спыніцца.
17 І калі мы прыйшлі ў Іерусалім, браты з радасцю прынялі нас.
18 А на другі дзень Павел разам з намі прыйшоў да Іякава; і пасходзіліся ўсе прасвітары.
19 І, прывітаўшы іх, ён пачаў падрабязна расказваць, што Бог зрабіў між язычнікаў праз яго служэнне.
20 І яны, выслухаўшы, праслаўлялі Бога і сказалі яму: Бачыш, браце, колькі тысяч сярод іудзеяў уверавалі; і ўсе яны рупліўцы закона.
21 І ім стала вядома пра цябе, што ты вучыш усіх іудзеяў, якія жывуць між язычнікаў, адступацца ад Маісея, кажучы, каб яны не абразалі сваіх дзяцей і не трымаліся звычаяў.
22 Дык што рабіць? Вядома, [збяруцца многія, бо] пачуюць, што ты прыйшоў.
23 Дык зрабі тое, што мы табе кажам: у нас ёсць чатыры чалавекі, што ўзялі зарок.
24 Вазьмі іх і ачысціся разам з імі і аплаці іх выдаткі, каб яны абстрыглі сабе галовы, і ўсе ўведаюць, што нічога таго няма, што яны чулі пра цябе, а, наадварот, ты і сам жывеш, захоўваючы закон.
25 А пра язычнікаў, якія ўверавалі, мы напісалі, пастанавіўшы, каб яны засцерагаліся ад ахвяраванага ідалам, крыві, задушанага і распусты.
26 Тады Павел, узяўшы тых людзей, на другі дзень, ачысціўшыся з імі, увайшоў у святыню, аб’яўляючы заканчэнне дзён ачышчэння, пасля чаго за кожнага з іх будзе прынесена ахвяра.
27 Калі ж сем дзён канчаліся, іудзеі з Азіі, убачыўшы яго ў святыні, прывялі ў сумятню ўвесь натоўп і наклалі на яго рукі,
28 крычачы: Мужы ізраільскія, дапамажыце! Гэты чалавек, які ўсіх і ўсюды вучыць супроць народу, і закона, і гэтага месца; а яшчэ ён і элінаў увёў у святыню і апаганіў гэтае святое месца.
29 Бо яны перад тым бачылі з ім у горадзе Трафіма, эфесяніна, якога, як яны думалі, Павел увёў у святыню.
30 І ўвесь горад узрушыўся, і збегся народ; і, схапіўшы Паўла, яны пацягнулі яго прэч са святыні і адразу ж замкнулі дзверы.
31 І калі яны хацелі забіць яго, да тысячаначальніка кагорты дайшла вестка, што ўвесь Іерусалім у сумятні.
32 І ён, адразу ўзяўшы воінаў і сотнікаў, бягом спусціўся да іх; і яны, убачыўшы тысячаначальніка і воінаў, перасталі біць Паўла.
33 Тады тысячаначальнік, наблізіўшыся, схапіў яго і загадаў звязаць двума ланцугамі; і пытаўся, хто ён і што ён зрабіў.
34 І адны ў натоўпе выкрыквалі адно, другія — другое. Калі ж ён не змог з-за сумятні даведацца нічога пэўнага, загадаў завесці яго ў крэпасць.
35 І калі Павел апынуўся на прыступках, выйшла так, што яго неслі воіны з-за напору натоўпу;
36 бо мноства народу ішло ўслед і крычала: Забі яго!
37 І калі меліся ўвесці яго ў крэпасць, Павел кажа тысячаначальніку: Ці можна мне штосьці сказаць табе? — Ён жа спытаўся: Ты ведаеш грэцкую мову?
38 Дык ты не той егіпцянін, які некалькі дзён назад падняў паўстанне і вывеў у пустэльню чатыры тысячы чалавек кінжальшчыкаў?
39 Павел жа сказаў: Я іудзей, тарсянін, з Кілікіі, грамадзянін немалаважнага горада, і я прашу цябе: дазволь мне прамовіць да народу.
40 І калі той дазволіў яму, Павел, стоячы на прыступках, даў народу знак рукою. І калі настала поўная ціша, ён звярнуўся да іх на яўрэйскай мове, кажучы:
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеянні, 21 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.