Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Дзеянні, 14 Дзеянні, 14 глава

1 І сталася, што ў Іконіі яны разам увайшлі ў іудзейскую сінагогу і прамаўлялі так, што ўверавала вялікае мноства і іудзеяў і элінаў.
2 Але іудзеі, якія не ўверавалі, узбудзілі і ўзлавалі душы язычнікаў супроць братоў.
3 Дык яны правялі даволі доўгі час, адважна кажучы пра Госпада, Які сведчыў [пра] слова Сваёй ласкі, даючы, каб знакі і цуды рабіліся іх рукамі.
4 Але ўсё мноства людзей у горадзе падзялілася, і адны былі з іудзеямі, а другія — з Апосталамі.
5 Калі ж у язычнікаў і іудзеяў з іх начальнікамі ўзнікла памкненне зняважыць і ўкаменаваць іх,
6 яны, даведаўшыся, уцяклі ў лікаонскія гарады Лістру і Дэрвію і іх ваколіцы
7 і там дабравесцілі.
8 А ў Лістры сядзеў адзін чалавек, які не валодаў нагамі, кульгавы ад улоння сваёй маці, ён ніколі не хадзіў.
9 Гэты чалавек пачуў, як гаварыў Павел, які, угледзеўшыся ў яго і ўбачыўшы, што ён мае веру, каб быць выратаваным39,
10 сказаў гучным голасам: [Табе кажу імем Госпада Ісуса Хрыста]. Устань проста на свае ногі. — І той [адразу] ускочыў і стаў хадзіць.
11 І натоўпы, убачыўшы, што зрабіў Павел, узвысілі свой голас, кажучы па-лікаонску: Багі, прыпадабніўшыся да людзей, зышлі да нас.
12 І яны назвалі Варнаву Дзеўсам, а Паўла Гермесам, бо пераважна прамаўляў ён.
13 І жрэц Дзеўса, святыня якога была перад [іх] горадам, даставіў да брамы валоў і вянкі і хацеў разам з натоўпамі прынесці ахвяру.
14 Але Апосталы Варнава і Павел, пачуўшы пра гэта, разадралі на сабе адзенне і кінуліся ў натоўп, усклікваючы
15 і кажучы: Мужы, што гэта вы робіце? І мы падобныя да вас людзі, дабравесцім вам, каб вы ад усяго гэтага марнага, звярнуліся да Жывога Бога, Які стварыў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх;
16 Які ў мінулых пакаленнях дазволіў, каб усе народы хадзілі сваімі дарогамі;
17 хоць Ён не пакідаў Сябе без сведчання, робячы дабро, даючы вам40 дажджы з неба і ўраджайныя поры, напаўняючы ежаю і радасцю вашы41 сэрцы.
18 І, кажучы гэта, яны ледзь стрымалі натоўпы, каб не прыносілі ім ахвяраў, [а каб кожны ішоў дадому. Калі ж яны, застаючыся там, вучылі,]
19 прыйшлі [некаторыя] іудзеі з Антыяхіі і Іканіі і, [калі Апосталы адкрыта прапаведавалі, яны ўзбудзілі натоўпы, каб тыя пакінулі іх, кажучы, што яны нічога праўдзівага не кажуць, а ўсё лгуць], і, падбухторыўшы натоўпы, укаменавалі Паўла і вывалаклі за горад, думаючы, што ён мёртвы.
20 Але калі вучні акружылі яго, ён устаў і ўвайшоў у горад. І назаўтра ён выйшаў з Варнавам ў Дэрвію.
21 І пасля таго як яны дабравесцілі таму гораду і прыдбалі даволі шмат вучняў, яны вярнуліся ў Лістру і ў Іконій і ў Антыёхію,
22 умацоўваючы душы вучняў, пераконваючы заставацца ў веры і навучаючы, што праз многія пакуты належыць нам увайсці ў Царства Божае.
23 І, рукапаклаўшы ім у кожнай царкве прасвітараў, яны, памаліўшыся з постам, даручылі іх Госпаду, у Якога тыя ўверавалі.
24 І, прайшоўшы Пісідыю, яны прыйшлі ў Памфілію,
25 і, прамовіўшы слова ў Пергіі, зышлі ў Аталію
26 і адтуль адплылі ў Антыёхію, адкуль яны былі аддадзены з ласкі Божай на працу, якую яны і выканалі.
27 І прыбыўшы і сабраўшы царкву, яны абвясцілі пра тое, што Бог зрабіў з імі і як Ён адчыніў язычнікам дзверы веры.
28 І яны правялі немалы час з вучнямі.

Примечания к тексту

9 39: Або: каб выздаравець.
17 40: У некат. рукап.: нам.
17 41: У некат. рукап.: нашы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеянні, 14 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.