Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Дзеянні, 24 Дзеянні, 24 глава

1 А праз пяць дзён прыйшоў першасвятар Ананія з некалькімі старэйшынамі і нейкім рытарам Тэртулам, якія зрабілі заяву намесніку супроць Паўла.
2 Калі ж выклікалі Паўла, Тэртул пачаў абвінавачваць, кажучы: Вялікі мір праз цябе мы маем і паляпшэнні прыходзяць гэтаму народу праз тваю прадбачлівасць
3 ва ўсім і ўсюды, то мы прымаем гэта, высокашаноўны Фелікс, з усёй удзячнасцю.
4 Але, каб не затрымліваць цябе больш, прашу цябе коратка выслухаць нас з тваёю добразычлівасцю.
5 Бо мы выявілі, што гэты чалавек — зараза і завадатар бунтаў між усіх іудзеяў на ўсёй населенай зямлі і важак назарэйскай секты,
6 які і святыню спрабаваў апаганіць, якога мы і затрымалі [і хацелі судзіць паводле нашага закона,
7 але прыйшоў тысячаначальнік Лісій і з вялікім гвалтам адабраў яго з нашых рук,
8 загадаўшы, каб яго абвінаваўцы прыйшлі да цябе]. Ад яго ты можаш сам, распытаўшы, даведацца пра ўсё тое, у чым мы яго абвінавачваем.
9 І іудзеі таксама згадзіліся, падцвердзіўшы, што гэта так.
10 І Павел, калі намеснік кіўнуў яму, каб ён гаварыў, адказаў: Ведаючы, што ты многія гады быў [справядлівым] суддзёю гэтаму народу, я з радасцю абараняю тое, што датычыць мяне самога,
11 бо ты можаш даведацца, што мінула не больш чым дванаццаць дзён, як я прыйшоў, каб пакланіцца, у Іерусалім.
12 І не знайшлі яны мяне ні ў святыні, каб я з кімсьці спрачаўся, ні каб я ўзнімаў бунт у народзе, ні ў сінагогах, ні ў горадзе,
13 і яны не могуць даказаць табе таго, у чым цяпер абвінавачваюць мяне.
14 Але я прызнаюся табе ў тым, што згодна з Дарогай, якую яны называюць ерассю, так я служу Богу нашых бацькоў, веруючы ўсяму, што напісана ў законе і ў прароках,
15 маючы надзею на Бога, якой і самі яны чакаюць: што павінна быць уваскрэсенне [мёртвых] і праведных, і няправедных.
16 Таму я і сам пільна дбаю, каб заўсёды мець чыстае сумленне перад Богам і людзьмі.
17 І праз шмат гадоў я прыйшоў, каб прынесці міласціну майму народу і прынашэнні;
18 пры гэтым знайшлі мяне ачышчанага ў святыні, не з натоўпам і не з калатнечаю.
19 Але некаторыя іудзеі з Азіі, якім належала б стаяць перад табою і абвінавачваць, калі б яны мелі нешта супроць мяне,
20 альбо няхай самі гэтыя людзі скажуць, якую няправеднасць знайшлі [ўва мне], калі я стаяў перад сінедрыёнам,
21 хіба як у адным гэтым выразе, які я выкрыкнуў, стоячы між імі: «За ўваскрэсенне мёртвых вы мяне судзіце сёння».
22 [І, выслухаўшы гэта,] Фелікс, дакладней ведаючы пра гэтую Дарогу, даў ім адтэрміноўку, сказаўшы: Калі прыйдзе тысячаначальнік Лісій, я вырашу вашу справу.
23 І ён аддаў распараджэнне сотніку вартаваць яго, але каб ён меў палёгку і не перашкаджаць з яго блізкіх слугаваць яму [ці прыходзіць да яго].
24 А праз некалькі дзён Фелікс, прыйшоўшы са сваёю жонкаю Друзілаю, якая была іудзейка, паслаў па Паўла і слухаў яго пра веру ў Хрыста Ісуса.
25 Але калі ён казаў аб праведнасці, і ўстрыманні, і аб будучым судзе, то Фелікс, спалохаўшыся, адказаў: Цяпер ідзі, а пры зручнай нагодзе я цябе выклічу, —
26 у той жа час спадзеючыся, што Павел дасць яму грошай, [каб вызваліў яго]. Таму ён даволі часта пасылаў па яго і гутарыў з ім.
27 А калі мінула два гады, Фелікса змяніў Порцый Фэст; і, хочучы дагадзіць іудзеям, Фелікс пакінуў Паўла ў зняволенні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеянні, 24 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.