Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Дзеянні, 12 Дзеянні, 12 глава

1 А ў той час цар Ірад падняў рукі на некаторых з царквы, каб зрабіць ім ліха.
2 І ён забіў мечам Іякава, Іаанавага брата.
3 І, убачыўшы, што гэта даспадобы іудзеям, ён да таго ж узяў і Пятра, (а былі дні Праснакоў),
4 якога ён схапіў і пасадзіў у турму, аддаўшы яго чатыром чацвёркам воінаў, каб вартавалі яго, маючы намер пасля Пасхі вывесці яго да народа.
5 І Пятра вартавалі ў турме, але царква рупліва малілася Богу за яго.
6 А калі Ірад збіраўся вывесці яго, у тую ноч Пётр спаў між двума воінамі, скаваны двума ланцугамі, а стражнікі перад дзвярыма вартавалі турму.
7 І вось Анёл Гасподні паўстаў перад ім і ў памяшканні заззяла святло; і, стукнуўшы Пятра ў бок, ён разбудзіў яго, кажучы: Уставай хутчэй. — І ў яго ўпалі ланцугі з рук.
8 І Анёл сказаў яму: Падперажыся і падвяжы свае сандалі. — Ён так і зрабіў. І той кажа яму: Надзень сваю вопратку і ідзі за мною.
9 І ён выйшаў і пайшоў услед за ім; і не ведаў, ці напраўду адбывалася тое, што рабіў Анёл, а думаў, што бачыць з’явенне.
10 І, прайшоўшы першую варту і другую, яны падышлі да жалезнай брамы, якая вяла ў горад і якая сама сабою адчынілася перад імі. І, выйшаўшы, яны прайшлі адну вуліцу; і адразу ж Анёл адступіў ад яго.
11 І Пётр, апамятаваўшыся, сказаў: Цяпер я сапраўды ведаю, што Госпад паслаў Свайго Анёла і выбавіў мяне з рукі Ірада і ад усяго, чаго чакаў іудзейскі народ.
12 І, усвядоміўшы гэта, ён пайшоў да дома Марыі, маці Іаана, званага Маркам, дзе сабраліся і маліліся даволі многія.
13 І калі ён пастукаў у дзверы брамы, падышла паслухаць служанка імем Рода.
14 І, пазнаўшы Пятроў голас, яна ад радасці не адчыніла брамы, а, прыбегшы, сказала, што Пётр стаіць перад брамаю.
15 А яны сказалі ёй: Ці ў сваім ты розуме? — Але яна настойвала, што гэта так. Яны ж казалі: Гэта яго Анёл.
16 А Пётр усё стукаў; і, калі адчынілі, яны ўбачылі яго і здзівіліся.
17 А ён, даўшы ім знак рукою, каб маўчалі, расказаў ім, як Госпад вывеў яго з турмы, і сказаў: Перадайце пра гэта Іякаву і братам. — І, выйшаўшы, ён падаўся ў іншае месца.
18 Калі ж настаў дзень, сярод воінаў было немалое36 ўзрушэнне ад таго, што адбылося з Пятром.
19 І Ірад, пашукаўшы яго і не знайшоўшы, аддаў стражнікаў пад суд і загадаў адвесці і [забіць іх]. І, адышоўшы з Іудзеі ў Кесарыю, ён заставаўся там.
20 І [Ірад] быў у гневе на тыран і сіданянаў. І тыя аднадушна прыйшлі да яго і, угаварыўшы Уласта, царскага пасцельніка, прасілі міру, бо іх краіна кармілася ад царскай.
21 І ў вызначаны дзень Ірад, убраўшыся ў царскія шаты і сеўшы на ўзвышэнні, прамаўляў да іх,
22 а народ выкрыкваў: Голас Бога, а не чалавека!
23 І тут жа яго працяў Анёл Гасподні за тое, што ён не ўзнёс хвалы Богу; і ён, з’едзены чэрвямі, выпусціў дух.
24 А слова Божае расло і памнажалася.
25 А Варнава і Саўл вярнуліся з Іерусаліма [ў Антыёхію], выканаўшы даручэнне, узяўшы з сабою Іаана, званага Маркам.

Примечания к тексту

18 36: У некат. рукап.: вялікае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеянні, 12 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.