Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Дзеянні, 11 Дзеянні, 11 глава

1 І пачулі Апосталы і браты, якія былі ў Іудзеі, што і язычнікі прынялі слова Божае.
2 І калі Пётр узышоў у Іерусалім, тыя, што з абрэзаных, сталі спрачацца з ім,
3 кажучы: Ты ўваходзіў да неабрэзаных людзей і еў з імі.
4 І Пётр, пачаўшы, стаў ім тлумачыць па парадку, кажучы:
5 Быў я ў горадзе Іопіі і маліўся, і ў экстазе бачыў з’явенне: уніз сходзіць нейкая пасудзіна, як бы вялікае палотнішча, якое за чатыры канцы спускаецца з неба; і яно падышло да мяне.
6 Угледзеўшыся ў яго, я, разглядаючы, убачыў зямных чацвераногіх, і звяроў, і паўзуноў, і нябесных птушак.
7 І пачуў я голас, які казаў мне: «Устань, Пётр, закалі і з’еш!»
8 Але я сказаў: «Ні за што, Госпадзе, бо паганае ці нячыстае ніколі не ўваходзіла ў мае вусны».
9 І голас адказаў з неба другі раз: «Тое, што Бог ачысціў, не лічы паганым».
10 І гэта адбылося тройчы, і ўсё было зноў паднята ў неба.
11 І вось адразу тры чалавекі, пасланыя з Кесарыі да мяне, сталі перад домам, у якім мы былі33.
12 І Дух сказаў мне, каб я пайшоў з імі, ні ў чым не сумняваючыся. Пайшлі са мною і гэтыя шэсць братоў; і мы ўвайшлі ў дом таго чалавека.
13 І ён расказаў нам, як ён убачыў у сваім доме Анёла, які стаў і сказаў [яму]: «Пашлі [людзей] у Іопію і пакліч Сімана, званага Пятром,
14 ён скажа табе словы, якімі будзеш уратаваны ты і ўвесь твой дом».
15 І калі я пачаў прамаўляць, на іх зышоў Святы Дух, як і на нас у пачатку.
16 І я ўспомніў слова Гасподняе, як Ён казаў: «Іаан хрысціў вадою, а вы будзеце ахрышчаны ў Святым Духу».
17 І калі Бог даў ім роўны дар, як і нам, што ўверавалі ў Госпада Ісуса Хрыста, то хто [ж] я, каб мог працівіцца Богу?
18 І, пачуўшы гэта, яны супакоіліся і праславілі Бога, кажучы: Тады і язычнікам Бог даў пакаянне для жыцця.
19 А тыя, што рассеяліся ад ганення, якое наступіла з-за Стэфана, прайшлі да Фінікіі, Кіпра і Антыёхіі, не абвяшчаючы слова нікому, акрамя адных іудзеяў.
20 Але былі з іх некаторыя, кіпрыёты і кірэнцы, якія, прыйшоўшы ў Антыёхію, казалі і эліністам34, добравесцячы Госпада Ісуса.
21 І рука Гасподняя была з імі, і вялікае мноства, якое ўверавала, далучылася да Госпада.
22 І вестка пра іх дайшла да слыху царквы, што была ў Іерусаліме, і яны паслалі Варнаву, каб ён прайшоў да Антыёхіі.
23 Ён, прыйшоўшы і ўбачыўшы ласку Божую, узрадаваўся і заахвочваў усіх трымацца Госпада шчырым сэрцам,
24 бо ён быў чалавек добры і поўны Святога Духа і веры. І даволі вялікі натоўп дадаўся да Госпада.
25 І ён35 пайшоў у Тарс шукаць Саўла.
26 І, знайшоўшы, прывёў яго ў Антыёхію. І так сталася, што яны цэлы год збіраліся ў царкве і навучалі даволі вялікае мноства і ў Антыёхіі вучні ўпершыню былі названы хрысціянамі.
27 А ў гэтыя дні з Іерусаліма ў Антыёхію прыйшлі прарокі.
28 І адзін з іх, імем Агаў, устаў і прадказаў праз Духа, што па ўсёй населенай зямлі будзе вялікі голад, які настаў пры [кесары] Клаўдзіі.
29 І вучні вызначылі, каб кожны з іх у адпаведнасці са сваім дастаткам, паслаў успамогу братам, што жылі ў Іудзеі;
30 што яны і зрабілі, паслаўшы сабранае да прасвітараў праз руку Варнавы і Саўла.

Примечания к тексту

11 33: У некат. рукап.: я быў.
20 34: У некат. рукап.: элінам.
25 35: У некат. рукап.: Варнава.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеянні, 11 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.