Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Дзеянні, 25 Дзеянні, 25 глава

1 Фэст жа, прыбыўшы ў правінцыю, праз тры дні выправіўся з Кесарыі ў Іерусалім,
2 і першасвятары і першыя людзі з іудзеяў зрабілі яму заяву супроць Паўла; і ўгаворвалі яго,
3 просячы аб паслузе супроць яго — каб ён выклікаў яго ў Іерусалім, а самі ладзілі засаду, каб забіць яго ў дарозе.
4 Але Фэст адказаў, што Павел утрымліваецца пад вартаю ў Кесарыі і што ён сам збіраецца неўзабаве выправіцца туды.
5 Дык уплывовыя людзі сярод вас, — сказаў ён, — няхай пойдуць разам са мною і, калі ў гэтым чалавеку ёсць нешта злачыннае, няхай абвінавачваюць яго.
6 І, прабыўшы між іх не больш чым восем ці дзесяць дзён, ён вырушыў у Кесарыю; і назаўтра, сеўшы ў судзейскае крэсла, ён загадаў прывесці Паўла.
7 І калі той прыйшоў, іудзеі, што папрыходзілі з Іерусаліма, абступіі яго, выстаўляючы супроць многія і цяжкія абвінавачванні, якіх яны не маглі даказаць.
8 Павел жа казаў у сваю абарону: Ні супроць іудзейскага закона, ні супроць храма, ні супроць цэзара я ні ў чым не саграшыў.
9 Але Фэст, хочучы ўбіцца ў ласку іудзеям, сказаў у адказ Паўлу: Ці хочаш пайсці ў Іерусалім, каб там у гэтым судзілі цябе перада мною?
10 А Павел сказаў: Я стаю перад кесаравым судом, дзе мяне і павінны судзіць. Іудзеяў я нічым не пакрыўдзіў, як і ты вельмі добра ведаеш.
11 А калі я каго-небудзь крыўджу і зрабіў нешта, вартае смерці, я не адмаўляюся памерці; калі ж няма нічога, у чым яны абвінавачваюць мяне, ніхто не можа выдаць мяне ім. Апелюю да цэзара.
12 Тады Фэст, перагаварыўшы з радаю, адказаў: Да кесара апеляваў, да кесара і пойдзеш.
13 А як мінула некалькі дзён цар Агрыпа і Верніка64 прыбылі ў Кесарыю, [маючы намер] прывітаць Фэста.
14 І калі яны правялі там шмат дзён, Фэст выклаў Паўлаву справу цару, кажучы: Ёсць адзін чалавек, пакінуты Феліксам, вязень,
15 на якога, калі я быў у Іерусаліме, зрабілі заяву іудзейскія першасвятары і старэйшыны, просячы прысуду супроць яго.
16 Я ім адказаў, што ў рымлянаў няма звычаю выдаваць якога-небудзь чалавека [на пагібель] перш, чым абвінавачаны не будзе пастаўлены твар у твар з абвінаваўцамі і будзе магчы абараняцца ад абвінавачванняў.
17 Калі ж яны зышліся сюды, я без усялякага адкладу на другі дзень, сеўшы ў судзейскае крэсла, загадаў прывесці гэтага чалавека.
18 Абступіўшы яго, абвінаваўцы не выставілі ніводнага абвінавачвання ў тых злачынствах, пра якія я падазраваў,
19 але яны мелі супроць яго нейкія пытанні пра іх уласную рэлігію і пра нейкага Ісуса, памерлага, пра Якога Павел сцвярджаў, што Ён жывы.
20 І я, няўпэўнены ў гэтым спрэчным пытанні, сказаў, ці не хоча ён пайсці ў Іерусалім, каб там яго судзілі адносна гэтага.
21 Але калі Павел запатрабаваў, каб яго пакінулі для рашэння імператара65, я загадаў, каб яго трымалі пад вартаю, пакуль я не адашлю яго да цэзара.
22 І Агрыпа сказаў Фэсту: Я хацеў бы і сам паслухаць гэтага чалавека. — Заўтра, — кажа Фэст, — ты пачуеш яго.
23 На другі ж дзень, калі Агрыпа і Верніка прыйшлі з вялікаю пышнасцю і ўвайшлі ў судовую палату разам з тысячаначальнікамі і знакамітымі людзьмі горада, на загад Фэста прывялі Паўла.
24 І Фэст кажа: «О цару Агрыпа і ўсе прысутныя з намі мужы, вы бачыце гэтага чалавека, пра якога ўсё мноства іудзеяў прасіла мяне і ў Іерусаліме, і тут, крычачы, што ён не павінен больш жыць.
25 Але я выявіў, што ён не зрабіў нічога, вартага смерці, а як ён сам заапеляваў да імператара, я вырашыў паслаць [яго].
26 Нічога пэўнага напісаць пра яго ўладару я не маю, таму прывёў яго да вас і асабліва да цябе, цару Агрыпа, каб пасля таго, як будзе праведзены допыт, мне было што напісаць.
27 Бо неразумным мне здаецца, пасылаючы вязня, не падаць і абвінавачванняў супроць яго.

Примечания к тексту

13 64: У некат. рукап.: Вераніка.
21 65: Літаральна: Аўгуста (тытул рымскага імператара).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеянні, 25 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.