Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Дзеі, 11 Дзеі Апосталаў, 11 глава

1 Апосталы ж і браты, што былí ў Юдэі, пачулі што пагане прынялі Слова Бога.
2 І калі Пётра ўзыйшоў да Ярузаліму, яго дакаралі тыя, што з абрэзаных,
3 кажучы: да няабрэзаных мужчын хадзіў (ты) і еў зь імі.
4 І пачаўшы Пётра расказаў ім па парадку кажучы:
5 Я быў у месту Іоппа молячыся, і ўбачыў у захапленьні зьяву: апускаўся нейкі посуд, як вялікі абрус, за чатыры бакі апуска́ямы зь неба, і (ён) апусьціўся да мяне;
6 угледзіўшыся ў яго (я) разглядаў і ўбачыў чацьвераногіх зямлі і дзікіх жывёлін, і паўзуноў, і птушак нябесных.
7 І пачуў (я) голас які гаворыць мне: Пётра ўстаўшы забівай і еш,
8 а я сказаў: ні ў якім разе, Госпадзе! бо нішто паганае альбо нячыстае ніколі ня ўвахо́дзіла ў вусны мае.
9 І адказаў мне голас зь неба ў другі раз: што Бог ачысьціў ты ня пага́нь.
10 І сталася гэта тройчы; і ізноў усё падняло́ся на неба.
11 І вось, у тую ж часіну трое мужчын падыйшлі да дому, дзе я быў, пасланыя да мяне з Кесары.
12 І сказаў мне Дух ісьці разам зь імі, ані ня сумняваючыся. Пайшлі ж са мною таксама шэсьць гэтых братоў, і мы прыйшлі ў дом таго мужчыны.
13 Ён нам расказаў, як (ён) убачыў у сваім доме Ангела, які стаў і сказаў яму: пашлі ў Іоппу мужчын ды пакліч Сымона, называнага Пятром,
14 ён скажа табе словы, празь якія збаўлены будзеш ты і ўвесь дом твой.
15 Калі ж я пача́ў гаварыць, зыйшоў Дух Сьвяты на іх як і на нас напачатку.
16 Я прыпомніў тады Слова Госпада, як Ён казаў: Яан хрысьціў вадою, а вы будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым.
17 Калі ж Бог даў ім дар такі ж, як і нам паверыўшым у Госпада Ісуса Хрыста, дык хто я (такí), каб пярэчыць Богу?
18 Выслухаўшы ж гэта (яны) супакоіліся і славілі Бога, кажучы: Дык і паганам Бог даў пакаяньне на жыцьцё.
19 А вось тыя, што расьцярушыліся цераз бяду, якая здарылася пры Сьцяпане прайшлі аж да Хвінікі і Кіпру, і Антыёхі нікому ня кажучы Слова адно толькі жыдом.
20 Былі ж сярод іх нікато́рыя мужчыны кіпрыйцы і кірэнэйцы, якія ўвайшоўшы ў Антыёху, прамаўлялі да элліністаў дабравесьцячы (ім) Госпада Ісуса.
21 І была́ Рука́ Госпада зь імі. І вялікая лічба, увераваўшы, навярнулася да Госпада.
22 І дайшло слова пра іх да вушэй царквы, што ў Ярузаліме; і паслалі Барнабу пайсьці ажно ў Антыёху.
23 Які, прыйшоўшы і пабачыўшы ласку Бога, узрадаваўся ды ўгаво́рваў усіх каб (усёй) няпахіснасьцю сэрца трыма́ліся Госпада.
24 Бо быў (ён) чалавек добры і поўны Духа Сьвятога, і веры. І многа народу навярнулася да Госпада.
25 А Барнаба пайшоў у Тарс, каб адшука́ць Саўлу.
26 І, знайшоўшы яго, прывёў у Антыёху. І сталася ім цэлы год зьбірацца ў гэтай царкве ды навучаць значную грамаду; і ўпяршыню вучні ў Антыёхі пача́лі называцца хрысьціянамі.
27 У тыя ж дні зь Ярузаліму прыйшлі да Антыёхі прарокі.
28 І адзін ізь іх на імя Агаў устаўшы прадказаў праз Духа, што на ўсім сьвеце мае быць вялікі голад, і стаўся ён за кесара Кляўда.
29 Дык вучні пастанавілі паслаць на дапамогу братом, што жывуць у Юдэі, кожын зь іх хто які меў дастатак.
30 І ўчынілі гэта паслаўшы празьбітарам праз ру́кі Барнабы і Саўла.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 11 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.