1 Калі ж давялося нам, расстаўшыся зь імі, адплыці, дык ідучы нацянькí, прыплылі (мы) да Косу, назаўтрае ж да Родасу, а адтуль да Па́тары,
2 і знайшоўшы карабель, які ішоў да Хвінíкі, (і) узыйшоўшы на (яго) адплылі.
3 І, убачыўшы Кіпра і пакінуўшы яго зьлева, плылí да Сірыі ды прысталі ў Тыры, бо там карабель меў пакінуць груз.
4 І, адшукаўшы вучняў, прабылí та́мака сем дзён. Яны праз Духа гаварылі Паўлу ня ўзыходзіць да Ярузаліму.
5 А як давялося нам пражыць гэныя дні, выйшаўшы, (мы) пайшлі (у дарогу), і ўсе праводзілі нас з жонкамі і дзецьмі ажно за места. І на бе́разе, укленчыўшы, памалíліся.
6 І разьвітаўшыся паміж сабою (мы) узыйшлі на карабель, а яны вярнуліся дамоў.
7 Мы ж скончыўшы плаваньне ад Тыру прысталі да Пталемаіды і прывітаўшы братоў асталіся ў іх на адзін дзень.
8 Назаўтрае ж Паўла (і мы), што былí зь ім, выйшаўшы прыйшлі ў Кесару; і, увайшоўшы ў дом Піліпа Эвангеліста, аднаго зь сямёх, засталіся ў яго.
9 У яго ж былі чатыры дочкі — дзяўчаты, якія прарочылі.
10 А як прабывалі мы (у яго) шмат дзён, прыйшоў зь Юдэі адзін прарок на ймя Агаў,
11 і ўвайшоўшы да нас і ўзяўшы пояс Паўлы, зьвязаўшы сабе рукі і ногі, сказаў: гэтак кажа Дух Сьвяты: мужчыну чый гэты пояс гэтак зьвяжуць жыды ў Ярузаліме і аддадуць у рукі паганаў.
12 Калі ж (мы) гэтае пачу́лі, дык і мы і тамтэйшыя прасілі, каб ён ня ўзыходзіў да Ярузаліму.
13 Паўла ж адказаў: што (вы) робіце плачучы і разрываючы маё сэрца? Бо я гатоў ня толькі быць зьвязаным, але і памерці ў Ярузаліму за Імя Госпада Ісуса.
14 А ня пераканаўшы яго, мы супакоіліся, сказаўшы: хай станецца Воля Госпада!
15 Пасьля ж гэтых дзён, прыгатаваўшыся, вырушылі (мы) да Ярузаліму.
16 Пайшлі ж з намі і (нікаторыя) з вучняў з Кесары, прывялі да нейкага Мназона кіпрыйца, даўняга вучня, у якога маглі б мы пажыць.
17 Як жа прыйшлі мы да Ярузаліму, браты з радасьцю прынялі нас.
18 На наступны дзень прыйшоў Паўла разам з намі да Якуба; прыйшлі і ўсе ста́ршыя.
19 І, прывітаўшы іх, падрабязна апавядаў, што ўчыніў Бог сярод паганаў праз служэньне ягонае.
20 Яны ж выслухаўшы славілі Бога і сказалі яму: бачыш, браце, колькі дзясяткаў тысячаў жыдоў, якія паверылі, і ўсе яны прыхільнікі Закону.
21 Але пра цябе (яны) пачулі, што адступніцтву ад Масея навучаеш усіх жыдоў, што (жывуць) між паганаў, кажучы, ня абразаць сваіх дзяцей і ня трымацца звычаяў.
22 Дык што ж гэта? Напэўна мусіць сабрацца народ, бо пачуюць, што (ты) прыйшоў.
23 Дык зрабі тое, што мы табе кажам: ёсьць сярод нас чатыры мужчыны, што маюць на сабе абяцаньне.
24 Узяўшы іх, ачысьці сябе разам зь імі, вазьмі на сябе выдаткі і за іх, каб паабстрыгалі галовы, і тады ўсе даведаюцца, што тое, што было расказана пра цябе, ёсьць няпраўда, але (ты) жывеш і сам пільнуючыся Закону.
25 Адносна паверыўшых паганаў дык мы напісалі пастанавіўшы, каб нічога такога ім ня трымацца, акрамя як высьцерагацца ахвяраванага ідалам і крыві, і задушанага (мяса), і блудадзейства.
26 Тады Паўла, узяўшы мужчын гэных, ды назаўтрае, ачысьціўшыся зь імі, увайшоў у Сьвятыню, абвяшчаючы, што дні ачышчэньня скончаны, у той час, калі за кожнага зь іх была прынесена ахвяра.
27 Як жа меліся скончыцца сем дзён, жыды, што былі з Азіі, убачыўшы яго ў Сьвятыні, падбура́лі ўвесь народ і узлажылі на яго ру́кі,
28 крычучы: мужчыны ізраэляны, памажыця! Гэты чалавек, які ўсіх усюды навучае супроць народу і Закону і мейсца гэтага; ды яшчэ і грэкаў увёў у Сьвятыню ды апаганіў гэтае мейсца сьвятое —
29 бо перад гэтым яны бачылі зь ім у месту Трахіма эхвесца дый думалі, што Паўла ўвёў яго ў Сьвятыню —.
30 Усё места ўзварушылася, і пазьбягаўся народ. І, схапіўшы Паўлу, цягнулі яго вон са Сьвятыні, ды ўраз дзьверы былі зачынены.
31 Калі ж хацелі яго забіць, да тысячніка кагорты дайшла вестка, што ўзбураны ўвесь Ярузалім.
32 (Дык) ён ураз жа, узяўшы жаўнераў і сотнікаў, пабег на іх. Яны ж, убачыўшы тысячніка і жаўнераў, перасталі зьбіваць Паўлу.
33 Тады, падыйшоўшы, тысячнік схапіў яго і загадаў зьвязаць двума ланцугамі ды пытаўся, хто ён і што зрабіў?
34 У натоўпе ж крычалі кожны нешта сваё. Дык, ня маючы магчымасьці праз шум даведацца (нешта) пэўнае, загадаў весьці яго ў крэпасьць.
35 Калі ж апынуўся ля ўсходаў, жаўнерам прыйшлося несьці яго на руках дзеля напору натоўпу,
36 бо вялікая грамада народу ішла сьледам, крычучы: забí яго!
37 Перад уваходам у крэпасьць Паўла кажа тысячніку: ці можна мне нешта сказаць табе? Той жа сказаў: (ты) умееш пагрэцку?
38 Дык ты ці ня той ягіпцянін, што перад гэтымі днямі ўзбунтаваў і вывеў у пустэльню чатыры тысячы мужчынаў забойцаў?
39 Паўла ж сказаў: я жыд із Тарсу, грамадзянíн значнага места ў Кілікі. Прашу ж цябе, дазволь мне прамовіць да народу.
40 Калі ж той дазволіў, Паўла, стануўшы на ўсходах, даў знак рукою да народу. Як жа сталася вялікая цішыня, прамовіў у жыдоўскай мове, кажучы:
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Дзеі сьвятых Апосталаў, 21 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020