Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Дзеі, 14 Дзеі Апосталаў, 14 глава

1 Сталася ж у Іконіі ўвайсьці ім разам у сынагогу жыдоўскую і прамаўляць гэтак, што ўверыла жыдоў і грэкаў вялікае мноства.
2 А няверучыя жыды падбурылі і варожа настроілі душы паганаў супраць братоў.
3 Але яны прабылí шмат часу, адважна прамаўляючы аб Госпадзе, Які сьведчыў аб Слове Багадаці Сваёй і даваў тварыць цуды і знакі цераз рукі іхныя.
4 І была падзелена грамада́ мястовая: і адны былі з жыдамі, другія ж з Апосталамі.
5 Калі ж пагане і жыды разам з начальнікамі іхнымі памкнуліся напасьці на іх, каб зьнява́жыць ды пабіць каме́ньмі,
6 дык (яны), даведаўшыся, уцяклі ў месты Лікаоні: Лістру і Дэрбу, дый у навако́льле.
7 І былі тамака (і) абвяшчалі Эвангельле.
8 У Лістры ж нейкі мужчына са спаралізаванымі нагамі сядзеў, бо быў ад чэрава маткі сваёй кульгавым, які ніколі ня хадзіў.
9 Ён слухаў, як прамаўляў Паўла. Той, паўзіраўшыся на яго і ўбачыўшы, што мае веру на аздараўленьне,
10 сказаў моцным голасам: Устань на ногі твае роўна. І (той) падскочыў ды хадзіў.
11 І людзі, убачыўшы, што зрабíў Паўла, узвысілі галасы свае, кажучы па-лікаонску: (самі) бо́гі, упадо́бленыя людзям, зыйшлі да нас!
12 І называ́лі Барнабу Зэўсам, а Паўлу — Гэрмэсам, бо ён быў вяду́чым у слове.
13 А жрэц Зэўса, пастаўленага перад местам іхнім, прывёўшы быкоў зь вянкамі да варотаў, хацеў разам з народам учыніць ахвярапрынашэньне.
14 Пачуўшы ж, Апосталы Барнаба і Паўла, разадраўшы вопраткі свае, кíнуліся ў народ, крычучы
15 ды ка́жучы: мужчыны, што гэта (вы) ро́біце? І мы ёсьць падо́бныя вам людзі, якія дабравесьцяць вам, каб (вы) ад гэтых ма́рных навярнуліся да Бога Жывога, Які сатварыў неба і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх,
16 Які ў міну́лых родах дапусьціў усім народам хадзіць шляхамі сваімі,
17 хаця і ня пакíнуў сьведчыць аб Сабе, робячы дабро зь неба нам, даючы дажджы і по́ры ўраджайныя, напаўняючы ежай і ўцехай сэрцы нашыя.
18 І, гэта кажучы, ледзьве спынíлі народ, каб ня чынілі ахвярапрынашэньне ім.
19 З Антыёхі ж і Іконіі прыйшлі жыды і, падбурыўшы народ ды ўкаменаваўшы Паўлу, вывалаклі (яго) за места, падумаўшы, што ён памёр.
20 Калі ж абступілі яго вучні, (ён) устаўшы, увайшоў у места і на наступны дзень выйшаў разам з Барнабаю ў Дэрбу.
21 І абвясьціўшы Эвангельле гэнаму месту ды прыдбаўшы шмат вучняў, (яны) вярнуліся назад у Лістру, і Іконію і Антыёху,
22 умацоўваючы душы вучняў, заклікаючы трываць у веры, ды што праз шмат мукаў належыць нам увайсьці ў Валадарства Бога.
23 Рукапаклаўшы ж ім па цэрквах старэйшынаў (ды) памаліўшыся з по́стам, даручылі іх Госпаду, у Якога ўверылі.
24 І, прайшоўшы Пісідыю, прыйшлі ў Памхвілю.
25 І, узьвясьціўшы Слова ў Пэрзе, зыйшлі ў Атталю,
26 а адтуль адплылí да Антыёхі, адкуль былí аддадзены Багадаці Бога на справу, якую выпаўнілі.
27 Прыйшоўшы ж ды склікаўшы царкву, яны расказалі ўсё, што ўчыніў зь імі Бог і як расчыніў паганам дзьверы веры.
28 І былі тамака ня малы час з вучнямі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 14 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.