Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Дзеі, 22 Дзеі Апосталаў, 22 глава

1 Мужчыны, браты і ба́цькі! выслухайце цяпер маё апраўданьне перад вамі.
2 Пачуўшы ж, што гаворыць да іх у жыдоўскай мове, (яны) яшчэ больш усьцішыліся. А (ён) кажа:
3 я ёсьць жыд, народжаны ў Тарсе Кілікійскім, узгадава́ны ў месту гэтым ля ног Гамаліэля, рупліва навучаны закону ба́цькаўскаму, раўніцель Бога, як вы ўсе сягоньня.
4 Шлях гэты я перасьледаваў ажно да сьмерці, вяжучы і аддаючы ў вязьніцы і мужчын і жанчын;
5 як і сьведчыць аба мне архірэй ды ўсе ста́ршыя: ад якіх (я), узяўшы пíсьмы да братоў, пайшоў у Дамаск; каб і быўшых там прывесьці зьвязаных у Ярузалім дзеля пакараньня.
6 І сталася мне, як ішоў і падыходзіў да Дамаску, каля паўдня зьнячэўку агарнула мяне вялікае сьвятло зь неба.
7 І паваліўся я на зямлю і пачуў голас, які гаварыў да мяне: Саўла, Саўла, чаму перасьледуеш Мяне?
8 Я ж адказаў: Хто Ты, Госпадзе? (Ён) сказаў да мяне: Я ёсьць Ісус Назарэй, Якога ты перасьледуеш.
9 Тыя ж, што былí са мною, убачылі сьвятло і перапалохаліся; але Голасу, Які гаварыў да мяне, ня пачу́лі.
10 І (я) сказаў: што (мне) зрабіць, Госпадзе? Госпад жа сказаў да мяне: устаўшы, ідзі да Дамаску; і там табе будзе ска́зана ўсё, што назна́чана табе зрабіць.
11 А як я ад зьзяньня гэнага сьвятла ня бачыў, дык ведзены за руку́ быўшымі са мною прыйшоў у Дамаск.
12 Нейкі ж мужчына Гананя, пабожны паводля Закону, засьве́дчаны ўсімі тамтэйшымі жыдамі,
13 прыйшоўшы да мяне і падыйшоўшы, сказаў мне: браце Саўле! будзь ізноў відушчым! І я адразу ўбачыў яго.
14 Ён жа сказаў: Бог ба́цькаў нашых выбраў цябе, каб пазнаў (ты) Волю Ягоную і ўбачыў Справядлівага, і пачуў Голас з Вуснаў Ягоных,
15 бо будзеш (ты) сьведкай Яму перад усімі людзьмі аб тым, што ўбачыў і пачуў.
16 Дык чаго ж марудзіш цяпер? Устаўшы, ахрысьціся і змый грахі твае, прызваўшы Імя Госпада.
17 І здарылася мне, як вярнуўся я ў Ярузалім і маліўся ў Сьвятыні, апынуўся я ў захапленьні
18 і ўбачыў Яго, мовячы да мяне: пасьпяшайся і выйдзі хутчэй зь Ярузаліму, бо ня прыймуць сьведчаньня твайго аба Мне.
19 Я сказаў: Госпадзе, яны ведаюць, што я замыкаў у вязьніцах і бічаваў па сынагогах веручых у Цябе,
20 і калі пралівалася кроў Сьцяпана, сьведкі Твайго, дык я быў (там) стоячы і пахваляючы забойства ягонае і сьцярог вопраткі тых, што яго забівалі.
21 І сказаў да мяне: ідзі, бо Я далёка пашлю цябе да паганаў.
22 Да гэтага слова яго слухалі і паднялі голас свой, кажучы: зьнішчы зь зямлі такога! бо ня жыць яму!
23 А як яны крычалі і падкідалі вопраткі ды падкідалі пыл у паветра,
24 тысячнік загадаў весьці яго ў крэпасьць, сказаўшы бічаваць яго, каб даведацца дзеля якой прычыны гэтак крычалі проці яго.
25 Калі ж расьцягнулі яго рэмнямі, сказаў Паўла да стаяўшага сотніка: ці ж можна вам бічаваць чалавека, рымскага грамадзянíна, да таго ж ня засуджанага?
26 Сотнік пачуўшы ды падыйшоўшы да тысячніка паведаміў, кажучы: глядзі, што (ты) хочаш зрабіць? бо гэты чалавек — рымскі грамадзянін.
27 Прыйшоўшы ж тысячнік сказаў яму: скажы мне, ці ты рымскі грамадзянін? Ён жа сказаў: але́.
28 Тады тысячнік адказаў: я набыў гэтае грамадзянства за вялікія грошы. Паўла ж сказаў: а я і ўрадзіўся.
29 Дык ураз адступіліся ад яго тыя, што меліся выпытываць у яго. А тысячнік, даведаўшыся, што ён рымскі грамадзянін, спалохаўся, што зьвязаў яго.
30 Назаўтрае ж хочучы даведацца напэўна за што абвінавачываюць (яго) жыды, зьняў зь яго кайданы і загадаў прыйсьці архірэям і ўсяму сынэдрыёну іхнаму, і, вывеўшы Паўлу паставіў (яго) перад імі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 22 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.