Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё, 1 Адкрыцьцё, 1 глава

1 Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаў рабам Сваім, што мае стацца няўзабаве. І (Ён) паказаў, паслаўшы праз Ангела Свайго, рабу Свайму Яану,
2 каторы засьведчыў Слова Бога і сьведчаньне Ісуса Хрыста: і ўсё, што ўбачыў.
3 Шчасьлівы той, хто чытае і тыя, што слухаюць словы гэтага прароцтва і (тыя, што) спаўняюць у ім напíсанае, таму што час блізка.
4 Яан сямі цэрквам, якія ў Азіі: Багадаць вам і Мір ад Таго, Каторы ёсьць і Каторы быў, і Каторы ідзе, і ад сямі духаў, якія ёсьць перад Пасадам Ягоным,
5 і ад Ісуса Хрыста, Сьведкі вернага, Першароднага зь мёртвых і Валадара каралёў зямлі. Яму, палюбіўшаму нас і абмыўшаму нас ад грахоў нашых Крывёю Сваёй,
6 і зрабіў нас каралямі і сьвятарамі Богу і Бацьку Свайму: Яму слава і валадарства на векі вякоў. Амін.
7 Вось, (Ён) ідзе ў аблоках, і ўгледзіць Яго кожнае вока, і тыя, што пракалолі Яго; і загалосяць перад Ім усе плямёны зямлі. Так, амін!
8 Я ёсьць Альфа і Омэга, Пачатак і Канец, — кажа Госпад, — Які ёсьць і Які быў і Які прыходзе, Уседзяржыцель.
9 Я, Яан, і брат ваш, і супольнік у горы, і ў Валадарстве, і ў цярпеньні Ісуса Хрыста, быў на востраве, называным Па́тмас, за Слова Бога і за сьведчаньне Ісуса Хрыста.
10 Я быў у духу ў дзень Госпадаў, і пачуў ззаду сябе голас гучны, як бы трубы,
11 які сказаў: «Я ёсьць Альфа і Омэга, Першы і Апошні; і што ты бачыш, запішы ў скрутак і пашлі цэрквам, якія ў Азіі: у Эхвес, і ў Сьмірну, і ў Пэргам, і ў Тыатыры, і ў Сарды, і ў Хвілядэльхву, і ў Ляодыку».
12 І я павярнуўся, каб убачыць Таго, Чый голас сказаў мне; і, павярнуўшыся, убачыў сем сьветачаў залатых,
13 а пасярод сямёх сьветачаў — падобнага да Сына Чалавечага, апранутага ў падзір і падпераза́нага вакол грудзёў поясам залатым.
14 А Галава і валасы Ягоныя белыя, як белая воўна, як сьнег; і Вочы Ягоныя, як полымя агню;
15 і Ногі Ягоныя падобныя да халкаліва́ну, быццам у печы распа́леныя; і голас Ягоны, як шум водаў многіх.
16 І меў (Ён) у правай Руцэ Сваёй сем зор, і з Вуснаў Ягоных выходзіў (вялікі) меч двусечны востры; і Аблічча Ягонае, як сонца, што сьвеціць у сіле сваёй.
17 І калі я ўбачыў Яго, (я) упаў да Ягоных Ног, як мёртвы. І Ён паклаў на мяне Сваю правую Руку́, кажучы мне: Ня бойся; Я ёсьць Першы і Апошні,
18 і Жывы, і быў мёртвы; і вось, Я жывы на вечныя вякі, амін. І маю ключы пекла і сьмерці.
19 Напішы, што (ты) убачыў, і што ёсьць, і што мае стацца пасьля гэтага.
20 Тайна сямі зор, якія ты ўбачыў у правай (Руцэ) Маёй, і сямі сьветачаў залатых: сем зор ёсьць ангелы сямёх цэркваў, а сем сьветачаў, якія ты ўбачыў, ёсьць сем цэркваў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьцё, 1 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.