Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё, 9 Адкрыцьцё, 9 глава

1 І пяты Ангел затрубіў, і я ўбачыў зорку, упаўшую зь неба на зямлю, і дадзены быў ёй ключ ад вусьця бе́здані.
2 І яна адчыніла вусьце бе́здані, і ўзьняўся дым з вусьця, як дым ізь вялікай пе́чы; і было зацемрана сонца і паветра ад дыму з вусьця.
3 І із дыму выйшла на зямлю саранча; і дана была ёй сіла, як маюць сілу скарпіёны зямлі.
4 І сказана было ёй, каб ня пашкодзіла траве зямлі, і ніякай зеляніне, і ніякаму дрэву, а толькі адным людзям, якія ня маюць пячаткі Бога на ілбах сваіх.
5 І дана ёй, каб ня забівала іх, але каб яны былі мучанымі пяць месяцаў, і мучэньне ад яе падобна мучэньню ад скарпіёна, калі ўджаліць чалавека.
6 І ў гэныя дні людзі будуць шукаць сьмерці, але ня знойдуць яе; і захочуць памерці, але сьмерць уцячэ ад іх.
7 І выгляд саранчы падобны да коней, прыгатаваных на вайну; і на галовах у яе быццам вянкі, падобныя золату, і твары ў яе быццам твары чалавекаў;
8 і валасы мела яна, як валасы (у) жанчын, і зубы ў яе былі, як у львоў.
9 І яна мела па́нцыры, быццам панцыры жалезныя, і шум ад крыльляў ейных быццам шум многіх калясьніц (і) коней, якія бягуць на вайну.
10 І яна мае хвасты, падобныя да (хвастоў) скарпіёнаў, і джалы былі ў хвастах ейных; а ўлада ейная — шкодзіць людзям пяць месяцаў.
11 І яна мае над сабою валадара — ангела бяздоньня, імя якому па-жыдоўску Абаддон, а пагрэцку мае імя Апальліён.
12 Прайшло гора адно; вось, за гэтым ідуць яшчэ два горы.
13 І шосты Ангел затрубіў, і пачуў я адзін голас ад чатырох рогаў залатога ахвярніка, (які) перад Богам,
14 гаворачы шостаму Ангелу, які меў трубу: разьвяжы чатырох ангелаў, якія зьвязаны над вялікай ракой Яўпрат.
15 І разьвязаны былі чатыры ангелы, што былі прыгатаваныя на гадзіну і дзень, і месяц і год, каб забіць трэйцюю (частку) людзей.
16 І лічба коннага войска (была) дзьве мірыяды мірыядаў; і я пачуў іхную лічбу.
17 І гэтак я ўбачыў у бачаньні коней і коньнікаў на іх, маючых панцыры вогненныя і гіяцынтавыя і серныя; і галовы ў коней, як галовы (у) львоў, і з ратоў іхных выходзіць агонь і дым і серка.
18 Трыма гэтымі (плягамі) была забіта трэйцяя (частка) людзей: агнём і дымам, і серкаю, якія выходзілі із ратоў іхных.
19 Бо сіла іхная ёсьць у ратах іхных; а хвасты іхныя падобныя да зьмеяў, (якія) маюць галовы, і імі яны шкодзяць.
20 А астатнія людзі, якія ня былі забіты гэтымі плягамі, і ня пакаяліся ва ўчынках рук сваіх, каб ня пакланяцца дэманам і ідалам залатым і срэбным, і медным, і каменным, і драўляным, якія ні бачыць ня могуць, ні чуць, ні хадзіць.
21 І ня пакаяліся ў забойствах сваіх, ні ў чарадзействах сваіх, ні ў чужаложніцтвах сваіх, ні ў зладзействах сваіх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьцё, 9 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.