Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Апакаліпсіс 9 Апакаліпсіс 9 раздзел

Пятая труба — першая «бяда»

1 Затрубіў пяты анёл. І я ўбачыў зорку, якая ўпала з неба на зямлю. Быў дазены ёй ключ ад студні бездані.
2 Калі адкрылася студня бездані, падняўся дым са студні, як з вялікай печы. Сонца і паветра зацьміліся ад дыму са студні.
3 А з дыму выйшла на зямлю саранча. Была дадзена ёй улада на зямлі, якую маюць зямныя скарпіёны.
4 Было сказана ёй, каб не рабіла шкоды зямной траве, ніякай зеляніне і ніякаму дрэву, але толькі людзям, якія не маюць на чолах пячаткі Бога.
5 Было загадана ёй не забіваць іх, але мучыць пяць месяцаў такімі пакутамі, як пакуты ад скарпіёна, калі ён кусае чалавека.
6 І ў тыя дні людзі будуць шукаць смерці, але не знойдуць яе, і будуць жадаць памерці, але смерць уцячэ ад іх.
7 А выгляд саранчы падобны да коней, падрыхтаваных да бою. На галовах іх як бы вянкі, падобныя да золата, і твары іх — як твары людзей.
8 Валасы яе — як валасы жанчын, а зубы іх, быццам у львоў.
9 Яе грудзі нібы жалезныя панцыры, а голас крылаў яе — як гул калясніц шматлікіх коней, якія бягуць на бітву.
10 Яе хвасты падобныя да скарпіёнавых, і мае яна джалы, а ў хвасце — моц для прычынення шкоды людзям на працягу пяці месяцаў.
11 Яна мае над сабой караля — анёла бездані. Імя яму па-габрэйску Абадон, а па-грэцку — Знішчальнік.
12 Мінула адна бяда. Вось надыходзяць яшчэ дзве бяды за ёй.
Шостая труба — другая «бяда»

13 Затрубіў шосты анёл. І я пачуў адзін голас ад чатырох рагоў залатога алтара перад Богам,
14 які казаў шостаму анёлу, што меў трубу: «Вызвалі чатырох анёлаў, звязаных над вялікай ракою Еўфрат».
15 І былі вызваленыя чатыры анёлы, падрыхтаваныя на гэтую гадзіну, дзень і месяц, каб пазабіваць траціну людзей.
16 Лік войскаў конніцы — дзве мірыяды мірыяд. Я пачуў іх колькасць.
17 Так я ўбачыў у візіі коней і вершнікаў, якія мелі панцыры колеру агню, гіяцынту і серы. А галовы коней — як галовы львоў, а з пысаў іхніх выходзіць агонь, дым і сера.
18 Ад трох гэтых удараў была забіта траціна людзей, ад агню, дыму і серы, што выходзілі з іхніх пысаў.
19 Моц коней была ў іх пысах і хвастах, бо хвасты іх былі падобныя да змей і мелі галовы, і прычынялі імі шкоду.
20 А рэшта людзей, што не была забіта ад гэтых удараў, не адвярнулася ад спраў сваіх рук, каб не пакланяцца дэманам, залатым, срэбным і бронзавым, а таксама каменным і драўляным ідалам, якія не могуць ні бачыць, ні чуць, ні хадзіць.
21 Яны не адвярнуліся ні ад сваіх забойстваў, ні ад сваіх чараў, ні ад сваёй распусты, ні ад свайго крадзяжу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Апакаліпсіс святога Яна, 9 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Апакаліпсіс 9 раздзел в переводах:
Апакаліпсіс 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Толкования Августина
  7. Новый Библейский Комментарий
  8. Лингвистический. Роджерс
  9. Комментарии Давида Стерна
  10. Библия говорит сегодня
  11. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.