Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Апакаліпсіс, 12 Апакаліпсіс, 12 глава

Знакі на небе

1 Вялікі знак з’явіўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад яе нагамі, а над яе галавою вянок з дванаццаці зорак.
2 Яна была цяжарная і крычала ад болю і родавых пакутаў.
3 З’явіўся таксама другі знак на небе: вось вялікі вогненны цмок з сямю галовамі і дзесяццю рагамі, а над галавой яго сем дыядэм.
4 Хвост ягоны змятае траціну нябесных зорак і кідае іх на зямлю. Цмок стаў перад жанчынаю, якая павінна была нарадзіць, каб пажэрці дзіця, як толькі яна народзіць.
5 І нарадзіла яна сына, мужчыну, які будзе пасвіць усе народы жалезным кіем. Яе дзіця было забрана да Бога і да Ягонага трона.
6 А жанчына ўцякла ў пустыню, дзе ёй было падрыхтавана месца Богам, каб яе кармілі там тысячу дзвесце шэсцьдзясят дзён.
Бітва на небе

7 Узнялася бітва на небе. Міхал і ягоныя анёлы змагаліся з цмокам. Ваяваў цмок і ягоныя анёлы,
8 але не перамаглі, і не знайшлося ўжо месца для іх на небе.
9 Таму скінуты быў вялікі цмок, змей старадаўні, называны д’яблам і сатаною. Той, які зводзіць увесь свет, быў скінуты на зямлю, і разам з ім былі скінуты ягоныя анёлы.
10 І пачуў я моцны голас, які казаў з неба:

«Цяпер настала збаўленне і сіла, і валадаранне Бога нашага,
і ўлада Памазаніка Ягонага,
бо скінуты абвінаваўца братоў нашых,
які дзень і ноч абвінавачваў іх перад Богам нашым.

11

Яны перамаглі яго дзякуючы крыві Баранка
і дзякуючы слову сведчання свайго;
і не палюбілі жыцця свайго
аж да смерці.

12

Таму радуйцеся, нябёсы
і ўсе, хто насяляе іх.
Гора зямлі і мору, бо сышоў д’ябал да вас у вялікім гневе, ведаючы, што кароткі яго час!»

Бітва на зямлі

13 Калі цмок убачыў, што ён скінуты на зямлю, пачаў пераследаваць жанчыну, якая нарадзіла мужчыну.
14 А жанчыне былі дадзены два вялікія арліныя крылы, каб яна ляцела ў пустыню на сваё месца, дзе яе будуць карміць час, і часы, і палову часу здалёк ад цмока.
15 Тады пусціў змей са сваіх вуснаў за жанчынай ваду, быццам раку, каб яе панесла рака.
16 Але зямля дапамагла жанчыне. Адкрыла зямля свае вусны і паглынула раку, якую выпусціў цмок са сваіх вуснаў.
17 Тады раззлаваўся цмок на жанчыну і распачаў бітву з астатнімі яе нашчадкамі, якія захоўваюць запаведзі Бога і маюць сведчанне Езуса.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Апакаліпсіс, 12 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.