Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Аб'яўленьня, 12 Аб'яўленьня, 12 глава

1 І вялікі знак быў відаць на небе: жонка, адзеўшыся ў сонца; і пад нагамі ейнымі месяц, і на галаве ў яе карона з двананцацёх гвездаў.
2 І, будучы ўцяжку, яна крычэла ў трудненьню, у болю раджэньня.
3 І другі знак быў відаць на небе: вось, вялікі чырвоны смок ізь сяма галавамі і дзесяцьма рагамі, і на галавах у яго сем дыядэмаў;
4 І хвост ягоны павалок ізь неба трайціну гвездаў і кінуў іх на зямлю. І смок гэты стаў перад жонкаю, каторая мела радзіць, каб, як яна народзе, зжэрці дзецянё ейнае.
5 І нарадзіла яна хлопчыка, каторы меў пасьціць усі народы зямлі прутом зялезным, і ўхоплена было дзецянё ейнае да Бога й пасаду Ягонага.
6 А жонка ўцякла на пустыню, ідзе Бог прыгатаваў ёй месца, каб яны жывілі яе там тысяча дзьвесьце шасьцьдзясят дзён.
7 І зьдзеялася на небе вайна: Міхайла а ангілы ягоныя ваявалі із смокам, і смок і ангілы ягоныя ваявалі.
8 І ён не перамог, і не знайшлося ўжо месца іхнага на небе.
9 І ськінены быў на зямлю вялікі смок, старавечны гад, званы дзявалам а шайтаном, каторы зводзіў увесь сьвет, ськінены на зямлю, і ангілы ягоныя ськінены зь ім.
10 І чуў я вялікі голас на небе, каторы казаў: «Цяпер настала спасеньне а магутнасьць а гаспадарства Бога нашага а ўлада Хрыста Ягонага, бо ськінены вінаваньнік братоў нашых, каторы вінаваў іх перад Богам нашым дзень і ноч;
11 І яны перамаглі яго крывёю Баранчыкавай і словам сьветчаньня свайго, і ня ўмілавалі жыцьця свайго аж да сьмерці.
12 Дык весяліцеся нябёсы і жыхарачыя на іх! Бяда Зямлі й мору, бо дзявал зышоў да вас у вялікай злосьці, ведаючы, што мала ў яго часу!»
13 Як смок абачыў, што ськінены на зямлю, пачаў перасьледаваць жонку, каторая нарадзіла мужчыну.
14 І даны былі жонцы два крылы вялікага арла, каб яна ляцела ад віду гадавага на пустыню на свае месца, і йдзе яе жывілі б час а часы а поў часу.
15 І пусьціў гад ізь ляпы свае за жонкаю ваду, як раку, каб захапіць яе ракою.
16 Але зямля памагла жонцы, і рашчыніла зямля вусны свае, праглынула раку, што пусьціў смок ізь ляпы свае.
17 І ўзлаваўся смок на жонку, і пайшоў ваяваць із засталымі ад семені ейнага, каторыя заховуюць расказаньні Божыя і маюць сьветчаньне Ісусава.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Аб'яўленьня, 12 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.