Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Аб'яўленьня, 18 Аб'яўленьня, 18 глава

1 Просьле гэтага я абачыў іншага ангіла, што зыходзіў зь неба і меў уладу вялікую. Зямля асьвяцілася ад славы ягонае.
2 І гукнуў ён вялікім голасам, кажучы: «Упаў, упаў Бабілён, вялікая бязуля, і стаў сялібаю чартоў і прытулам кажнага нячыстага духа, прытулам кажнае нячыстае ненавіднае птушкі;
3 Бо віном шалу бязулства свайго напаіла яна ўсі народы; І каралёве земныя бязулілі зь ёю, і купцы земныя забагацелі з моцы раскошы ейнае».
4 І пачуў я іншы голас ізь неба, што казаў: «Выйдзі зь яе, людзе Мой, каб вы ня мелі сяброўства ў грахох ейных і не дасталі болькаў ейных;
5 Бо грахі ейныя нагрудзіліся аж да неба, і Бог успомнеў несправядлівасьці ейныя.
6 Уздайце ёй так, як яна ўздавала, і ўдвая, удвая подле ўчынкаў ейных; у чары, у каторай яна мяшала, замяшайце ёй удвая.
7 Колькі славілася яна а раскошавала, толькі дайце ёй удвая мукаў а немарасьцяў, бо яна кажа ў сэрцу сваім: "Сяджу караліцаю, я не ўдава, ніяк не абачу немарасьці".
8 За тое аднаго дня прыйдуць на яе болькі, сьмерць а немарасьць а галадоў, і будзе спалена цяплом, бо дужы Спадар Бог, Каторы судзіў яе.
9 І заплачуць і загалосяць па ёй каралёве земныя, што бязулілі й раскошавалі зь ёю, як абачаць дым ад пажару ейнага,
10 Стоячы здалеку ад страху мукаў ейных, кажучы: "Бяда, бяда, вялікае места Бабілён, места дужое, што аднае гадзіны прышоў рассудак твой".
11 І купцы земныя заплачуць а засмуцяцца па ёй, бо накладаў іхных ніхто ўжо ня купляе,
12 Накладу золата а срэбла а дарагога каменьня а пэрлаў а цянюсенькага палатна а пурпуры а шоўку а шкарлату а ўсялякага пахнючага дзерва а ўсялякіх вырабаў із сланёвае косьці а ўсялякіх вырабаў з дарагога дзерва, зь медзі а зялеза а мрамару,
13 А цынамону а пахнючых рэчаў а масьцяў а кадзіла а віна а алівы а чыстае мукі а пшонкі а статку а авец а коні а вазоў а целаў а душаў людзкіх.
14 І сьпелая садавіна, жаданьне душы тваёй, адышла ад цябе, і ўсе сытое а пазорыстае загінула ў цябе, і ніякім парадкам яго ўжо ня знойдзеш.
15 «Купцы гэтага, каторыя забагацелі зь яе, стануць здалеку із страху мукаў ейных, плачучы а смуцячыся,
16 Кажучы: "Авохці, авохці, вялікае места, каторае адзявалася ў цянюсенькае палатно а ў пурпуру а шкарлат, і мела прыборы із золата а дарагога каменьня а пэрлаў!"»
17 Бо за адну гадзіну спусьцела такое вялікае багацьце. І кажны штырнік, і ўсі плывучыя куды-колечы ў караблёх, і ўсі плаўбіты, і ўсі працаўні на мору сталі здалеку
18 І, бачачы дым пажаруяго, загаласілі, кажучы: «Што падобнае да места вялікага!»
19 І пасыпалі попелам галавы свае, і галасілі, плачучы а зохаючы, кажучы: «Авохці, авохці, вялікае места, каторага каштоўнасьцямі забагацелі ўсі, што мелі караблі на мору! Бо спусьцела за адну гадзіну.
20 «Цешчася зь яго, нябёсы, і сьвятыя, і апосталы, і прарокі, бо рассудзіў Бог суд вашы над ім».
21 І дужы ангіл узяў камень, увелькі зь вялікі жоран, і кінуў у мора, кажучы: «З такім размахам будзе ськінены Бабілён, вялікае места, і ўжо ня будзе знойдзены;
22 І голасу гарпістых а музыкаў а дудароў а трубялёў наперад ніяк ня будзе чуваць у табе; і наперад ніякі майстра якога-колечы рамяства ніяк ня знойдзецца ў табе, і гуку жорнаў ніяк ня будзе чуць у табе!
23 І наперад сьвятло сьветача не зазьзяе ў табе; і голасу князя маладога і княгіні маладое ніякім парадкам ня чуваць будзе болей у табе: бо купцы твае былі магнатамі земскімі, і чарамі тваімі былі зьведзены ўсі народы.
24 І ў ім знойдзена кроў прарокаў а сьвятых а ўсіх забітых на зямлі».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Аб'яўленьня, 18 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.