Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Аб'яўленьня 10 Аб'яўленьня 10 раздзел

1 І бачыў я другога ангіла дужога, што зыходзіў зь неба, будучы адзеўшыся булаком, і над галавою ў яго была вясёлка, і від ягоны, як сонца, і ногі ягоныя, як стаўпы агняныя;
2 І меў у руццэ сваёй сувойчык разьвіты. І пастанавіў ён правую нагу сваю на мора, а левую на зямлю,
3 І гукнуў вялікім голасам, як равець леў; і як ён гукнуў, тады сем громаў прамовілі галасамі сваімі.
4 І як сем громаў прамовілі, я вось, зьбіраўся пісаць; але пачуў голас ізь неба, што казаў: «Запячатуй, што прамовілі сем громаў, і ня пішы гэтага».
5 І ангіл, што я бачыў, як стаяў на мору й на зямлі, падняў правіцу сваю да неба
6 І прысягаў на Жывучага на векі вякоў, Каторы стварыў неба й тое, што на ім, і зямлю й тое, што на ёй, і мора й тое, што ў ім, што балей адвалокі ня будзе;
7 Але ў днёх голасу сёмага ангіла, як ён затрубе, зьдзеецца тайна Божая, як Ён абясьціў Добрую навіну слугам Сваім, прарокам.
8 І тый голас, што я чуў зь неба, ізноў гутарыў з імною, і сказаў: «Ідзі, вазьмі разьвіты сувой з рукі ангіла, каторы стаіць на мору і на зямлі».
9 І я пайшоў да ангіла, і сказаў яму: «Дай імне гэты сувойчык». І ён кажа імне: «Вазьмі й зьеж яго; ён будзе гаркі ў жываце тваім, але ў роце тваім будзе салодкі, як мёд».
10 І ўзяў я сувойчык із рукі ў вангіла, і зьеў яго; і ён у роце маім быў, як мёд салодкі; як жа я ізьеў яго, горка стала ў жываце маім.
11 І сказаў ён імне: «Ты маеш ізноў праракаць людам а народам а мовам а шмат якім каралём».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 10 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Аб'яўленьня 10 раздзел в переводах:
Аб'яўленьня 10 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Толкования Августина
  7. Новый Библейский Комментарий
  8. Лингвистический. Роджерс
  9. Комментарии Давида Стерна
  10. Библия говорит сегодня
  11. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.