Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Аб'яўленьня 14 Аб'яўленьня 14 раздзел

1 І глянуў я, і вось, Баранчык стаіць на гары Сыёне, і зь Ім сто сорак чатыры тысячы, што маюць імя Ягонае а імя Айца Ягонага, напісаныя на чолах сваіх.
2 І па чуў я голас ізь неба, як шум ад шмат водаў і як гук вялікага грому; і пачуў гук гарпістых, што граюць на гарпах сваіх,
3 І пяюць новую песьню перад пасадам, і перад чатырма жывымі стварэньнямі, і перад старымі; і ніхто ня мог наўчыцца гэтае песьні, апрача гэтых сту сораку чатырох тысячаў, выкупленых ізь зямлі.
4 Гэта тыя, што не забрудзяніліся ізь жанкамі, бо яны дзявушчыя; гэта тыя, што йдуць за Баранчыкам, куды-колечы Ён ідзець. Яны выкупленыя зь людзёў, як першакі Богу а Баранчыку.
5 І ў вуснах іхных няма маны; яны беззаганныя.
6 І абачыў я другога ангіла, што ляцеў па сярэдзіне неба, каторы меў вечную Евангелю, каб абяшчаць жыхарачым на зямлі а кажнаму народу а плямені а мове а люду;
7 І казаў ён вялікім голасам: «Бойцеся Бога і ўздайце Яму славу, бо настала гадзіна суду Ягонага, і пакланіцеся Таму, Каторы ўчыніў неба і зямлю, і мора, і жаролы водаў!»
8 І іншы, другі ангіл ляцеў за ім, кажучы: «Паў, паў Бабілён, места вялікае, каторы шалёным віном бязулства свайго напаіў усі народы».
9 І іншы, трэйці ангіл ляцеў за імі, кажучы вялікім голасам: «Хто паклоніцца зьверу й абразу ягонаму і прыйме знак на чало свае або на руку сваю,
10 Тый таксама будзе піць віно гневу Божага, прыгатаванае нязьмешаным у чары гневу Ягонага, і будзе мучаны ў вагню а серцы перад сьвятымі ангіламі а перад Баранчыкам;
11 І дым мукі іхнае будзе ўзыходзіць на векі вякоў, і ня будуць мець воддышы ўдзень ані ночы, каторыя кланяюцца зьверу й абразу ягонаму, і калі хто прыйме знак імені ягонага».
12 Тут трывалкосьць сьвятых, которыя дзяржаць расказаньні Божыя і веру ў Ісуса.
13 І пачуў я голас ізь неба, што казаў: «Напішы: Адгэтуль дабраславёныя мертвыя, каторыя паміраюць у Спадару». «Запраўды, кажа Дух, што яны супачынуць ад працаў сваіх, і ўчынкі іхныя йдуць за імі».
14 І глянуў я, і вось, сьветлы булак, і на булаку сядзіць падобны да Сына Людзкога; на галаве ў яго залатая карона, і ў руццэ ў яго войстры серп.
15 І вышаў іншы ангіл із дому Божага, і гукнуў вялікім голасам да седзячага на булаку: «Пусьці серп свой і пажні, бо прышла пара жніва, бо жніво на зямлі насьпела!»
16 І пусьціў седзячы на булаку серп свой на зямлю, і зямля была пажата.
17 І іншы ангіл вышаў з дому Божага, што на небе, так сама з войстрым сярпом.
18 І іншы ангіл, што меў уладу над агнём, вышаў з аброчніка і вялікім голасам гукнуў да маючага войстры серп, кажучы: «Пашлі войстры серп свой і абрэж гранкі віна на зямлі, бо насьпелі на ім ягады!»
19 І пусьціў ангіл серп свой на зямлю, і зьбер віно ізь зямлі, і кінуў у вялікую вінную таўчэльню гневу Божага.
20 І вінная таўчэльня была тоўчана вонках места, і вышла кроў з таўчэльні аж да аброцяў конскіх на тысяча шасьсот гоняў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 14 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Аб'яўленьня 14 раздзел в переводах:
Аб'яўленьня 14 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Толкования Августина
  7. Новый Библейский Комментарий
  8. Лингвистический. Роджерс
  9. Комментарии Давида Стерна
  10. Библия говорит сегодня
  11. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.