Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё, 14 Адкрыцьцё, 14 глава

1 І глянуў (я), і вось Ягняк, Які стаіць на гары Сыёне, і зь Ім сто сорак чатыры тысячы, якія маюць Імя Бацькі Ягонага, напісанае на ілбах іхніх.
2 І я пачуў голас зь неба, як шум водаў многіх, і як грымота грому моцнага; і я пачуў гучаньне гарпістаў граючы на гарпах сваіх.
3 І яны пяюць быццам песьню новую перад Пасадам і перад чатырма жывёламі і старэйшынамі; і ніхто ня мог вывучыць гэтую песьню, акрамя ста сарака чатырох тысячаў адку́пленых ад зямлі.
4 Гэта тыя, якія ня былі занячышчаны з жанчынамі, таму што яны нявіньнікі; яны ёсьць тыя, што ідуць усьлед за Ягняком, куды б Ён ні пайшоў. Яны адкуплены з людзей, пачатак (першакі) Богу і Ягняку.
5 І ў вуснах іхніх ня было знойдзена няшчырасьці, таму што яны бяздакорныя перад Пасадам Бога.
6 І ўбачыў я другога Ангела, які ляцеў пасярод неба, маючы Эвангельле вечнае, (каб) дабравесьціць жыхара́м зямлі і ўсякаму племяні і роду, і мове, і народу,
7 гаворачы голасам моцным: пабойцеся Бога і аддайце Яму славу, таму што наступіла гадзíна суду Ягонага, і пакланіцеся Стварыцелю неба і зямлі, і мора, і вытокаў водаў.
8 І іншы Ангел пайшоў (за ім), кажучы: упала, упала Бабілёнія, мясьціна (у сэнсе: места, горад) вялікая, таму што юрным віном блудадзеяньня свайго напаіла ўсе народы.
9 І трэйці Ангел пайшоў за імі, кажучы голасам моцным: калі хто пакланяецца зьверу і абразу ягонаму і прыймае кляймо на лоб свой ці на руку́ сваю,
10 ён будзе піць віно гневу Бога прыгатаванае, няразбаўленае із чары гневу Ягонага, і будзе мучымы ў агні і серцы перад сьвятымі Ангеламі і перад Ягняком.
11 І дым мукі іхнай будзе ўзыходзіць у вяках вякоў, і ня будуць мець спакою ні ўдзень, ні ўночы тыя, што пакланяюцца зьверу і абразу ягонаму, і калі хто прыймае кляймо ягонага імя.
12 Тут стойкасьць сьвятых; тут тыя, хто выконвае прыказаньні Бога і веру Ісуса.
13 І пачуў я голас зь неба, гаворачы мне: напішы: шчасьлівыя мёртвыя, што адгэтуль паміраюць у Госпадзе; так; — гаворыць Дух, — каб яны адпачылі ад цяжа́раў сваіх; а ўчынкі іхныя ідуць сьледам за імі.
14 І глянуў я, і вось воблака сьветлае, а на воблаку Сядзяшчы, падобны Сыну Чалавечаму, маючы на Галаве Сваёй залаты вянок, і ў Руцэ Сваёй серп востры.
15 І другі Ангел выйшаў са Сьвятыні, гукнуўшы моцным голасам Сядзяшчаму на воблаку: пашлі серп Твой і пажні, таму што прыйшоў для Цябе час пажа́ць, таму што сасьпела жніво зямлі.
16 І кінуў Сядзяшчы на воблаку серп Свой на зямлю, і была пажата зямля.
17 І другі Ангел выйшаў са Сьвятыні, што на небе, сам маючы таксама серп востры.
18 І другі Ангел выйшаў ад ахвярніку, маючы ўладу над агнём, і ўсклікнуў крыкам моцным да маючага серп востры, кажучы: пашлі твой серп востры і зрэж вінаградныя гронкі зямлі, таму што сасьпелі вінаградныя гронкі яе.
19 І кінуў Ангел серп свой на зямлю, і зрэзаў вінаград зямлі, і кінуў (яго) у вялікую чавільню гневу Бога.
20 І патаптана была чавільня вонках места, і пацякла кроў із чавільні аж да аброцяў коняў на тысячу шасьцьсот стадыяў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьцё, 14 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.