Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё, 22 Адкрыцьцё, 22 глава

1 І паказаў мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як крышталь, якая выцякае ад Пасаду Бога і Ягняка.
2 Пасярэдзіне вуліцы ягонай і ракі з аднога і другога боку, дрэва жыцьця, якое прыносіць плады дванаццаць (разоў у год), якое кожны ўсякі месяц дае плод свой; і лісты дрэва — для ўзгадаваньня народаў.
3 І ніякага пракляцьця ўжо ня будзе; але Пасад Бога і Ягняка́ ў ім будзе, і рабы Ягоныя будуць служыць Яму.
4 І яны ўбачаць Аблічча Ягонае, і Імя Ягонае на ілбах іхных (будзе).
5 І ночы там ня будзе; і ня маюць патрэбы ў сьветачу і ў сьвятле сонца, таму што Госпад Бог асьвятляе іх; і будуць валадарыць у вяках вякоў.
6 І сказаў мне: словы гэтыя верныя і праўдзівыя; і Госпад, Бог сьвятых прарокаў паслаў Ангела Свайго паказаць рабам Сваім, што мае стацца ў хуткім часе.
7 Вось, прыходжу хутка: шчасьлівы, хто трымаецца слоў прароцтва скрутка гэтага.
8 І я, Яан, які бачыў гэта і чуў. І калі я пачуў і ўбачыў, упаў, каб пакланіцца да ног Ангела, які паказаў мне гэтае,
9 І ён гаворыць мне: глядзі, ня (рабі гэтага), бо я суслужнік твой і братоў тваіх, прарокаў, і тых, што трымаюцца слоў скрутка гэтага; Богу пакланіся.
10 І кажа мне: ня запячатавай словы прароцтва скрутка гэтага, таму што час блізкі.
11 Нясправядлівы хай творыць яшчэ нясправядлівасьць, і нячысты хай нячысьціцца яшчэ, але справядлівы хай чыніць справядлівасьць яшчэ, і сьвяты хай асьвячаецца яшчэ.
12 І вось прыходжу хутка, і адплата Мая са Мною, (каб) адплаціць кожнаму, якім будзе чын ягоны.
13 Я ёсьць Альфа і Омэга, Пачатак і Канец, Першы і Апошні.
14 Шчасьлівыя тыя, хто выконвае прыказаньні Ягоныя, каб мець ім права на дрэва жыцьця і ўвайсьці ў места праз брамы.
15 А звонку сабакі і чарадзеі, і блудадзеі, і забойцы, і балванаслужкі, і кожны, хто любіць і чыніць няпраўду.
16 Я, Ісус, паслаў Ангела Майго засьведчыць вам гэта ў цэрквах. Я ёсьць Корань і Нашчадак Давіда, Зорка сьветлая і ранішняя.
17 І Дух і маладая кажуць: Прыйдзі! І хто чуе, хай скажа: Прыйдзі! І хто прагне, хай прыйдзе, і хто жадае, хай бярэ ваду жыцьця да́рма.
18 Бо я сьведчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва скрутка гэтага: калі хто дадасьць (што-небудзь) да іх, то Бог накладзе на яго плягі, якія напісаны ў скрутку гэтым.
19 І калі хто адыме із слоў скрутка прароцтва гэтага, то Бог адыме ўдзел ягоны із скрутка жыцьця і із места сьвятога, і із тых, што напісаны ў скрутку гэтым.
20 Той, хто сьведчыць гэта, кажа: так, прыходжу хутка! Амін. Так, прыходзь, Госпадзе Ісусе!
21 Багадаць Госпада нашага Ісуса Хрыста са ўсімі вамі. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьцё, 22 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.