Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё, 2 Адкрыцьцё, 2 глава

1 Ангелу царквы (што) у Эхвесе напішы: Гэта гаворыць Той, што трымае сем зор у правай (Руцэ) Сваёй, (і) што ходзіць пасярод сямі сьветачаў залатых:
2 Ведаю ўчынкі твае і працу тваю, і цярпеньне тваё, і што ты ня можаш трываць нягодных, і выпрабаваў тых, што называюць сябе апосталамі, але ня ёсьць (такімі), і знайшоў, што яны ілгуны.
3 А ты (шмат) ператрываў і маеш цярпеньне, і дзеля Імені Майго натужна працаваў і ня зьнямагаўся.
4 Але (Я) маю супраць цябе (тое), што ты занядбаў першую любоў тваю.
5 Дык успомні, адкуль ты выпаў, і пакайся, і рабі першыя чыны твае; а калі не, дык хутка прыйду да цябе і зру́шу сьветач твой зь мейсца ягонага, калі ня пакаешся.
6 Аднак тое маеш, што нянавідзіш учынкі мікалаітаў, якія і Я нянавіджу.
7 Хто мае вуха, пачуй, што Дух гаворыць цэрквам: хто пераможа, таму дам есьці ад дрэва жыцьця, якое ёсьць пасярод раю Бога.
8 І ангелу царквы ў Сьмірне напішы: Вось што кажа Першы і Апошні, Які быў мёртвы і ажыў:
9 Ведаю твае ўчынкі і бяду (тваю) і ўбожства (тваё), але ты багаты; і зьнявагу (ад) тых, што называюць сябе юдэямі, ды ня зьяўляюцца (такімі), але сынагога шатана.
10 Ня бойся нічога, што ты маеш цярпець. Вось д’ябал маніцца ўкінуць (нікаторых) з вас у вязьніцу, каб вы былі спаку́шаны, і будзеце мець гора дзесяць дзён. Будзь верны аж да сьмерці, і дам табе вянок жыцьця.
11 Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: хто пераможа, ня будзе пашкоджаны ад другой сьмерці.
12 І ангелу царквы ў Пергаме напішы: Вось што кажа Той, Хто мае меч двусечны востры:
13 Ведаю ўчынкі твае, і дзе ты жывеш — там, дзе пасад шата́на, і трымаеш Імя Маё ды ня адрокся ад веры Маёй нават у тыя дні, у каторыя Анціпа, сьведка Мой верны, быў забіты ў вас, дзе жыве шатан.
14 Аднак маю супраць цябе няшмат, бо маеш тамака такіх, што трымаюцца навукі Балаама, які навучыў Балака пакласьці спакусу перад сынамі Ізраэля есьці ахвяры балваном і блудадзейнічаць.
15 Таксама і ты маеш такіх, што трымаюцца навукі мікалаітаў, якую Я нянавіджу.
16 Пакайся, а калі не, (дык) хутка прыйду да цябе і буду ваяваць зь імі мечам Вуснаў Маіх.
17 Хто мае вуха, пачуй, што Дух гаворыць цэрквам: Хто пераможа, дам таму спажыць ад манкі схаванай і дам яму камень белы, а на ка́мені імя новае напісанае, якога ніхто ня пазнаў, акрамя таго, хто атрымаў.
18 І ангелу царквы ў Тыатырах напішы: Гэта кажа Сын Бога, Які мае Вочы Свае, як полымя агню, а Ногі Ягоныя падобныя да халкалівану (быццам у печы распа́леныя):
19 Ведаю ўчынкі твае і любоў (Божую), і служэньне, і веру, і цярплівасьць тваю, і ўчынкі твае ды што апошнія большыя за першыя.
20 Але маю крыху супраць цябе: бо дазваляеш жанчыне Язабэлі, што называе сябе прарочыцай, вучыць і зводзіць Маіх рабоў блудадзейнічаць і есьці ахвяры балваном.
21 І Я даў ёй час, каб пакаялася ў блудадзействе сваім, але яна ня пакаялася.
22 Вось Я кíдаю яе на ложак і тых, што чужаложаць зь ёю ў вялікую тугу, калі ня пакаюцца ва ўчынках сваіх.
23 І дзяцей яе на сьмерць заб’ю. І даведаюцца ўсе цэрквы, што Я ёсьць Дасьледчык думкаў і сэрцаў. І аддам вам кожнаму па ўчынках вашых.
24 Вам жа кажу і астатнім, каторыя ў Тыатырах — усім, каторыя ня маюць гэтага вучэньня і каторыя, як кажуць, ня пазналі глыбінь шата́на, ня ўскладу на вас іншага цяжару,
25 аднак, што маеце, утрымайце да таго часу, пакуль прыйду́.
26 І таму, хто пераможа і хто выканае да канца ўчынкі Мае, таму дам уладу над паганамі.
27 І будзе пасьвіць іх кіям жалезным; як посуд гліняны яны будуць пакрышаны, як і Я атрымаў (уладу) ад Ба́цькі Майго;
28 і дам яму зорку ранішнюю.
29 Хто мае вуха, пачуй, што Дух гаворыць цэрквам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьцё, 2 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.