Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё, 6 Адкрыцьцё, 6 глава

1 І я ўбачыў, як Ягняк зьняў адну з пячаткаў, і (я) пачуў адну з чатырох жывёлаў, гаворачы быццам голасам грому: Ідзі і глядзі.
2 І я глянуў, і вось, конь белы, і коньнік на ім, які меў лук, і даны быў яму вянок; і выйшаў ён перамагаючы і каб перамагчы.
3 І, калі (Ён) зьняў другую пячатку, я пачуў другую жывёлу, гаворачы: Ідзі і глядзі.
4 І выйшаў іншы конь, руды; і коньніку на ім дана было яму ўзяць супакой ізь зямлі, і каб адзін аднаго забівалі, і даны быў яму меч вялікі.
5 І калі (Ён) зьняў трэйцюю пячатку, я пачуў трэйцюю жывёлу, гаворачы: Ідзі і глядзі. І я глянуў, і вось конь вараны, і коньнік на ім ма́ючы вагу́ ў руцэ сваёй.
6 І я пачуў голас пасярод чатырох жывёлаў, гаворачы: хінікс пшаніцы за дынар, і тры хíніксы ячме́ню за дынар; а аліўкавага алею і віна ня марнуй.
7 І калі (Ён) зьняў чацьвёртую пячатку, я пачуў голас чацьвёртай жывёлы, гаворачы: Ідзі і глядзі.
8 І я глянуў, і вось конь бле́ды, і коньнік на ім, імя якому сьмерць; і пекла ішло разам зь ім; і дана ім улада над чацьвёртай (часткай) зямлі забіваць мечам і голадам, і сьмерцяй, і дзікімі зьвярамі зямлі.
9 І калі (Ён) зьняў пятую пячатку, я ўбачыў пад ахвярнікам душы забітых за Слова Бога і за сьведчаньне, якое яны мелі.
10 І яны крычалі моцным голасам, кажучы: дакуль, Валадару, Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня спаганяеш за кроў нашую з тых, што жывуць на зямлі?
11 І даны былі кожнаму вопраткі бе́лыя, і было ска́зана ім, каб супакоіліся яшчэ на малы час, пакуль (лік іх) ня дапоўняць і іхныя суслужнікі і браты іхныя, якія маюць быць забітымі, як і яны.
12 І я глянуў як (Ён) зьняў пячатку шостую, і вось стаўся вялікі землятрус, і сонца сталася чорным, як валасяніца, і месяц стаўся, як кроў.
13 І зоры нябесныя ўпалі на зямлю, як смакоўніца скіда́е нясьпелыя смоквы свае, тре́сеная моцным ветрам.
14 І неба зьвілося, як скрутак, які скручваецца; і ўсякая гара і востраў былі зру́шаны са сваіх мейсцаў.
15 І валадары зямлі і магнаты, і багацеі, і тысячнікі, і асілкі, і ўсякі раб, і кожны вольны схаваліся ў пячоры і між скалаў гор,
16 і кажуць горам і скалам: упадзеце на нас і схавайце нас ад Аблічча Сядзячага на Пасадзе і ад гневу Ягняка́.
17 Таму што прыйшоў вялікі Дзень гневу Ягонага. І хто можа выстаяць?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьцё, 6 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.