Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё 18 Адкрыцьцё 18 раздзел

1 І пасьля гэтага я ўбачыў Ангела, спускаючыся зь неба, маючы ўладу вялікую; і зямля была асьветлена ад славы ягонай.
2 І ён усклікнуў моцна голасам гучным, кажучы: упала, упала Бабілёнія, (блудадзейка) вялікая, і сталася жытлом дэманаў, і крэпасьцю ўсякага духа нячыстага, і прыстанішчам (для) усякай птушкі нячыстай і агіднай,
3 таму што ад юрнага віна блудадзейства свайго яна напаіла ўсе народы, і валадары зямлі блудадзейнічалі зь ёю, і купцы зямлі разбагацелі ад сілы раскошы ейнай.
4 І я пачуў другі голас зь неба, гаворачы: выйдзі зь яе, народзе Мой, каб ня быць вам удзельнікам у грахох ейных, і каб ня прыняць плягаў ейных,
5 таму што дайшлі грахі ейныя да неба, і ўспомніў Бог бяззаконьні ейныя.
6 Аддайце ёй так, як і яна дала́ вам, і аддайце ёй удвая паводля ўчынкаў ейных, у чары, у якой яна намяшала (напой для вас) вы намяшайце (напой) ёй удвая.
7 Колькі славіла яна сябе і раскашавала, столькі дайце ёй пакуты і гора, таму што яна ў сэрцы сваім кажа: сяджу як каралева, і я ня ўдава, і гора ня ўбачу!
8 Таму ў адзін дзень прыйдуць на яе плягі, сьмерць і гора і голад; і агнём яна будзе спалена, таму што магутны Госпад Бог, Які судзіць яе.
9 І заплачуць па ёй і загалосяць па ёй каралі зямлі, якія зь ёй блудадзейнічалі і раскашавалі, калі ўбачаць дым ад гарэньня ейнага,
10 стоячы здалёк у страху з-за пакуты ейнай, кажучы: гора, гора (табе) мясьціна (у сэнсе: места, горад) Бабілёнія вялікая, мясьціна (у сэнсе: места, горад) магутная, таму што ў адну гадзіну прыйшоў суд на цябе!
11 І купцы зямлі лямантуюць і плачуць па ёй, таму што тавару іхняга ніхто больш ня купляе:
12 тавару із золата і срэбра, і камня дарагога, і пэрлы, і віссону, і пархвіры, і шоўку, і барвовай тканіны, і ўсякага пахучага дрэва, і ўсякага вырабу са слановай косьці, і ўсякага вырабу із дрэва каштоўнага, і медзі, і жалеза, і мармару,
13 і карыцы, і тыміяму (пахнасьцяў), і міру, і ладану, і віна, і аліўкавага алею, і мукí, і пшаніцы, і буйной жывёлы, і авечак, і коней, і калясьніц, і целаў, і душаў людзей.
14 І плод жаданьня душы тваёй адыйшоў ад цябе, і ўсё раскошнае і пышнае адыйшло ад цябе, і ты ўжо ніколі ня знойдзеш іх.
15 Гандляры гэтым, што абагаціліся ад яе, стануць воддаль у страху, плачучы і рыдаючы, (гледзячы на) пакуты ейныя,
16 і кажучы: гора, гора (табе), мясьціна (у сэнсе: места, горад) вялікая, апранутая ў віссон і пархвіру, і барвовую тканіну, і ўпрыгожаная золатам, і каштоўным камнем, і пэрламі;
17 таму што за адну гадзіну спустошана гэткае багацьце! і кожны стырнавы і ўсякае зграмаджэньне людзей на караблёх, і карабельныя маракі, і ўсе, хто працуюць на моры, сталі воддаль
18 і закрычалі, бачучы дым гарэньня ейнага, кажучы: хто падобны мясьціне (у сэнсе: месту, гораду) гэтай вялікай?
19 І пасыпалі пыл на галовы свае і крычалі, плачучы і рыдаючы, кажучы: гора, гора (табе) мясьціна (у сэнсе: места, горад) вялікая, у якой разбагацелі ўсе, хто мае караблі на моры, ад скарбу ейнага, таму што за адну гадзіну яна спустошана.
20 Весяліцеся над ёй Неба і сьвятыя Апосталы, і прарокі, таму што ўчыніў Бог суд ваш над ёй.
21 І ўзяў адзін моцны Ангел камень быццам млыновы камень вялікі, і кінуў у мора, кажучы: з гэткім размахам будзе кінутая Бабілёнія, мясьціна (у сэнсе: места, горад) вялікая, і больш ня будзе знойдзена.
22 І гучаньне гарпістаў і музыкаў, і жалейнікаў, і трубачоў ня будзе чутна ў табе больш, і ніякі рамесьнік, і ніякае рамяство ня будзе знойдзена ў табе больш; і гук млыновага камня ня будзе чутно ў табе больш;
23 і сьвятло сьветача ня зьявіцца ў табе больш, і голас маладога і маладой ўжо ня будзе чуцён ў табе: таму што купцы твае былі магнатамі зямлі (і) таму што чараваньнямі тваімі заблуджаны ўсе народы.
24 І ў ёй знойдзена кроў прарокаў і сьвятых, і (кроў) усіх забітых на зямлі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Адкрыцьцё Яана Багаслова, 18 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Адкрыцьцё 18 раздзел в переводах:
Адкрыцьцё 18 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Серия комментариев МакАртура
  7. Толкования Августина
  8. Новый Библейский Комментарий
  9. Лингвистический. Роджерс
  10. Комментарии Давида Стерна
  11. Библия говорит сегодня
  12. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.