Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Адкрыццё, 18 Адкрыццё, 18 глава

1 Пасля гэтага я ўбачыў іншага Анёла, які сходзіў з неба і меў вялікую ўладу; і зямля асвятлілася яго славаю.
2 І ён усклікнуў моцным голасам, кажучы: Упаў, упаў Вавілон, вялікая сталіца, і зрабілася яна селішчам дэманаў і турмой усялякага нячыстага духа і турмой усялякай нячыстай і [ненавіснай] птушкі [і турмою ўсялякага нячыстага і ненавіснага звера],
3 бо шаленчага віна яе распусты выпілі35 ўсе народы, і зямныя цары распуснічалі з ёю, і зямныя купцы разбагацелі ад сілы яе раскошы.
4 І я пачуў іншы голас з неба, які казаў: Выйдзі з яе, народзе Мой, каб не саўдзельнічалі вы ў яе грахах і каб не падпалі пад яе напасці,
5 бо яе грахоў назбіралася аж да неба, і ўспомніў Бог яе няпраўды.
6 Аддайце ёй, як і яна аддавала [вам], і падвойце [ёй] удвая паводле яе ўчынкаў. У чашы, у якой яна змешвала віно, змяшайце ёй удвая.
7 Колькі яна праслаўляла сябе і раскашавала, гэтулькі дайце ёй мукаў і гора. Бо ў сваім сэрцы яна кажа: Сяджу царыцаю, і я не ўдава, і гора ніколі не ўбачу.
8 Затое ў адзін дзень прыйдуць на яе напасці, смерць, і плач, і голад, і будзе яна спалена ў агні, бо магутны Госпад Бог, які асудзіў яе.
9 І будуць плакаць і галасіць па ёй зямныя цары, якія распуснічалі і раскашавалі з ёю, калі ўбачаць дым ад яе пажару,
10 стоячы здалёку ў страху ад яе мукаў і кажучы: Бяда, бяда, вялікі горад, Вавілоне, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў твой суд.
11 І зямныя купцы плачуць і бядуюць па ёй, бо іх грузу ніхто больш не купляе:
12 грузу золата, і серабра, і каштоўнага камення, і перлаў, і вісону, і пурпуру, і шоўку, і парфіры, і ніякага духмянага дрэва, і ніякіх вырабаў са слановай косці, і ніякіх вырабаў з найкаштоўнейшага дрэва, і медзі, і жалеза, і мармуру,
13 і карыцы, і амому, і фіміяму, і міра, і ладану, і віна, і алею, і найлепшай мукі, і пшаніцы, і быдла, і авечак, і коней, і калясніц, і целаў36, і душ37.
14 І плады, пажаданыя для тваёй душы, адышлі ад цябе, і ўся раскоша і бляск загінулі для цябе, і іх болей ніколі не знойдуць.
15 Гандляры гэтых тавараў, што разбагацелі ад яе, стануць здалёк у страху ад яе мукаў, плачучы і гаруючы,
16 кажучы: Бяда, бяда, вялікая сталіца, якая была адзетая ў вісон, і пурпур, і парфіру, пазалочоная золатам, і каштоўным каменнем, і перламі,
17 бо ў адну гадзіну было спустошана такое вялікае багацце! І кожны стырнавы і кожны, хто плыў у нейкае месца, і маракі, і ўсе, што займаліся марскім промыслам, сталі здалёку
18 і крычалі, бачачы дым ад яе пажару, і казалі: Які горад падобны да гэтага вялікага горада?
19 І яны пасыпалі пылам свае галовы і крычалі, плачучы і гаруючы, кажучы: Бяда, бяда, вялікая сталіца, каштоўнасцямі якой разбагацелі ўсе, хто мае караблі на моры, бо ў адну гадзіну яна была спустошана!
20 Радуйся з гэтага, неба і святыя, і Апосталы, і прарокі, таму што здзейсніў Бог суд за вас над ёю.
21 І адзін магутны Анёл падняў камень, як вялікі жарон, і кінуў ў мора, кажучы: З гэткаю сілай будзе скінуты Вавілон, вялікая сталіца, і ўжо ніколі не будзе знойдзены.
22 І гучання арфістаў, і спевакоў, і флейтыстаў, і трубачоў ужо ніколі не будзе чуваць у табе, і ніводнага рамесніка ніводнага рамяства ўжо ніколі не будзе знойдзена ў табе, і гуку жорнаў ніколі больш не будзе чуваць у табе,
23 і святло светача ўжо ніколі не будзе свяціць у табе, і голасу маладога і маладой ужо ніколі не пачуюць у табе; бо твае купцы былі вяльможамі зямлі, бо тваім чарадзействам былі ўведзены ў зман усе народы.
24 І ў ёй была знойдзена кроў прарокаў, і святых, і ўсіх забітых на зямлі.

Примечания к тексту

3 35: У некат. рукап.: шаленчым віном яе распусты напаіла яна.
13 36: Гэта значыць: рабоў.
13 37: Людзі, якія прадаюць сябе як наёмнікі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыццё, 18 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.