Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Адкрыццё, 9 Адкрыццё, 9 глава

1 І пяты Анёл затрубіў, і я ўбачыў зорку, якая ўпала з неба на зямлю, і быў дадзены ёй ключ ад вусця бездані.
2 І яна адамкнула вусце бездані; і падняўся дым з вусця, як дым з вялікай печы, і зацьмілася сонца і паветра ад дыму з вусця.
3 І з дыму выйшла саранча на зямлю, і была дадзена ёй улада, як маюць уладу зямныя скарпіёны.
4 І было сказана ёй, каб не шкодзіла зямной траве, і ніякай зеляніне, і ніякаму дрэву, а толькі [адным] людзям, якія не маюць Божай пячаткі на [сваіх] ілбах.
5 І было дадзена ёй, каб яна не забівала іх, а толькі мучыла пяць месяцаў: і іх мука — як мука ад скарпіёна, калі ён уджаліць чалавека.
6 І ў тыя дні людзі будуць шукаць смерці і ні ў якім разе не знойдуць яе; і захочуць яны памерці, ды смерць уцячэ ад іх.
7 І выгляд у саранчы падобны да коней, падрыхтаваных да вайны, і на яе галовах як бы вянкі, падобныя да золата, і яе твары — як твары людзей,
8 і ў яе валасы, як валасы ў жанчын, і ў яе зубы былі, як у львоў;
9 і яна мела панцыры, як панцыры жалезныя, а шум крылаў яе, як грукат калясніц ад мноства коней, якія мчацца на бітву.
10 І яна мела хвасты, падобныя да скарпіёнаў, і джалы, і ў яе хвастах — яе ўлада шкодзіць людзям пяць месяцаў.
11 Яна мае над сабою цара, анёла бездані; імя яму па-яўрэйску — Авадон19, а па-грэцку імя ў яго Апаліён20.
12 Першае гора прайшло; вось ідуць яшчэ два горы пасля гэтага.
13 І шосты Анёл затрубіў: і я пачуў адзін голас ад [чатырох] рагоў залатога ахвярніка, што перад Богам,
14 і ён казаў шостаму Анёлу, які меў трубу: Вызвалі чатырох Анёлаў, звязаных на вялікай рацэ Еўфраце.
15 І былі вызвалены чатыры Анёлы, падрыхтаваныя на гадзіну і дзень, і месяц, і год, каб забіць трэць людзей.
16 І лік коннага войска — два мірыяды мірыядаў21; я пачуў іх лік.
17 І гэтак я ўбачыў у з’явенні коней і вершнікаў на іх, што мелі панцыры агністыя, і гіяцынтавыя, і серныя, і галовы коней — як галовы львоў, і з іх ратоў выходзіць агонь, і дым, і сера.
18 Гэтымі трыма напасцямі было забіта трэць людзей: агнём, і дымам, і серай, якія выходзілі з іх ратоў.
19 Бо ўлада коней — у іх ратах і ў іх хвастах; бо іх хвасты падобныя да змей і маюць галовы, і імі яны шкодзяць.
20 А астатнія з людзей, якія не былі забіты гэтымі напасцямі, нават не пакаяліся ва ўчынках сваіх рук, каб не пакланяцца дэманам і ідалам залатым, і сярэбраным, і медным, і каменным, і драўляным, якія не могуць ні бачыць, ні чуць, ні хадзіць;
21 і яны не пакаяліся ні ў сваіх забойствах, ні ў сваіх чарадзействах, ні ў сваёй распусце, ні ў сваіх крадзяжах.

Примечания к тексту

11 19: Г. зн. знішчэнне.
11 20: Г.зн. знішчальны. Антыхрыст будзе шмат знішчаць (Дан 8:23−25).
16 21: Г. зн. дзвесце мільёнаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыццё, 9 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.