Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Адкрыццё, 2 Адкрыццё, 2 глава

1 Анёлу царквы ў Эфесе напішы: Вось што кажа Той, Хто трымае сем зорак у Сваёй правай руцэ, Хто ходзіць пасярэдзіне сямі залатых светачаў:
2 Ведаю твае ўчынкі, і працу, і вытрываласць тваю, і што ты не можаш сцярпець ліхіх, і выпрабаваў тых, хто называе сябе апосталамі, а яны не такія, і выкрыў, што яны лгуны.
3 І маеш вытрываласць і шмат выцерпеў і працаваў дзеля Майго імя і не знямогся.
4 Але маю супроць цябе тое, што ты пакінуў сваю першую любоў.
5 Дык успомні, адкуль ты ўпаў, і пакайся, і рабі ранейшыя ўчынкі; а калі не, то прыйду да цябе і зрушу твой светач з яго месца, калі не пакаешся.
6 Але тое ў цябе добрае, што ненавідзіш учынкі Мікалаітаў, якія і Я ненавіджу.
7 Хто мае вуха, няхай пачуе, што Дух кажа цэрквам. Пераможцу Я дам есці ад дрэва жыцця, якое ў Божым раі6.
8 І Анёлу царквы ў Смірне напішы: Вось што кажа Першы і Апошні, Які стаў мёртвы і ажыў:
9 Ведаю твае [ўчынкі], і пакуты, і ўбоства — але ты багаты, — і знявагу ад тых, што называюць сябе іудзеямі, але яны не такія, а зборышча сатаны.
10 Не бойся таго, што табе трэба будзе выцерпець. Вось, д’ябал будзе ўкідаць некаторых з вас у турму, каб выпрабаваць, і будзеце мець пакуты дзесяць дзён. Будзь верны да смерці, і дам табе вянок жыцця.
11 Хто мае вуха, няхай пачуе, што Дух кажа цэрквам. Пераможац ні ў якім разе не зазнае шкоды ад другой смерці.
12 А Анёлу царквы ў Пергаме напішы: Вось што кажа Той, Хто мае востры двусечны меч:
13 Ведаю [твае ўчынкі і], дзе ты жывеш: там, дзе трон сатаны, і ты цвёрда трымаешся Майго імя і не адрокся ад Маёй веры нават у дні Анціпы, Майго сведкі, Майго вернага, які быў забіты ў вас, там, дзе жыве сатана.
14 Але маю крыху супроць цябе, што ў цябе там ёсць тыя, хто трымаецца вучэння Валаама, які навучыў Валака кінуць спакусу перад сынамі Ізраілевымі: есці ідалаахвярнае і распуснічаць.
15 Так і ў цябе ёсць тыя, што гэтак жа трымаюцца вучэння Мікалаітаў, [якое Я ненавіджу].
16 Дык пакайся: калі ж не, то Я хутка прыйду да цябе і буду змагацца з імі мячом Маіх вуснаў.
17 Хто мае вуха, няхай пачуе, што Дух кажа цэрквам. Пераможцу Я дам [з’есці] патаемнай манны і дам яму белы камень, і на камені напісанае новае імя, якога ніхто не ведае, акрамя таго, хто атрымлівае.
18 І Анёлу царквы ў Фіятыры напішы: Вось што кажа Сын Божы, у Якога вочы, як полымя агню, і Яго ногі падобныя да халкалівану:
19 Ведаю твае ўчынкі, і любоў, і веру, і служэнне, і тваю вытрываласць, і твае апошнія ўчынкі большыя за першыя.
20 Але маю [крыху] супроць цябе тое, што ты папускаеш жанчыне Іедзавелі, якая называе сябе прарочыцаю, і вучыць, і зводзіць у зман Маіх слуг, каб яны распуснічалі і елі ідалаахвярнае.
21 І Я даў ёй час, каб яна пакаялася, але яна не хоча пакаяцца ў сваёй распусце.
22 Вось Я кідаю яе на ложак і тых, хто чужаложыць з ёю, у вялікае гора, калі яны не пакаюцца ў яе ўчынках7,
23 і дзяцей яе пакараю смерцю. І ўведаюць усе цэрквы, што Я — Той, Хто вывярае ныркі і сэрцы, і дам вам кожнаму паводле вашых учынкаў.
24 Вам жа кажу [і] астатнім у Фіятыры, усім, хто не мае гэтага вучэння, [і] хто не спазнаў, як кажуць, сатанінскіх глыбіняў: не накладаю на вас іншага цяжару;
25 толькі тое, што маеце, цвёрда трымайце, пакуль прыйду.
26 А пераможцу і таму, хто выконвае Мае справы да канца, дам яму ўладу над народамі8,
27 і ён будзе пасвіць іх жалезным жазлом: як начынне глінянае, яны будуць раструшчаны, —
28 як і Я атрымаў уладу ад Майго Бацькі — і дам яму ранішнюю зорку.
29 Хто мае вуха, няхай пачуе, што Дух кажа цэрквам.

Примечания к тексту

7 6: У некат. рукап.: пасярод Божага раю.
22 7: У некат. рукап.: у сваіх учынках.
26 8: Або: язычнікамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыццё, 2 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.