Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Адкрыцьце 2 Адкрыцьце 2 раздзел

1 Ангелу Эфэскае царквы́ напішы: Вось што кажа Той, што дзяржы́ць се́м зорак у правай руцэ сваёй ды што ходзе сярод сямёх залатых сьве́тачаў:
2 Ве́даю ўчынкі тваі і труд твой і цярплівасьць тваю, ды што ня можаш сьцярпе́ць нягоднікаў і дасьве́дчыў тых, што называюць сябе́ апосталамі і ня ёсьць, ды знайшоў іх брахунамі,
3 і пакутаваў, і маеш цярплівасьць, ды дзеля іме́ньня Майго трудзіўся й не зьнямогся.
4 Але маю проці цябе́ тое, што пакінуў ты пе́ршую любоў тваю.
5 Дык прыпомні, скуль выпаў, і пака́йся ды рабі пе́ршыя дзелы твае́; калі-ж не́, дык хутка прыйду да цябе́ і зрушу сьве́тач твой з ме́сца ягонага, калі не пакаешся.
6 Адно тое маеш, што ненавідзіш дзелы́ Мікалаітаў, якія й Я ненавіджу.
7 Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: хто пераможа, дам таму спажываці ад дрэва жыцьця, што пасярод раю Божага.
8 І ангелу Сьмірнскае царквы́ напішы́: Вось што кажа Пе́ршы й Апошні, што быў паме́ршы і ажыў:
9 Ве́даю ўчынкі тваі і тугу й убожства (ты-ж багаты), ды ганьбаваньне ад тых, што называюць сябе́ Жыдамі й ня ёсьць, а ёсьць сынагога сатаны.
10 Ня бойся нічога, што маеш вы́цярпець. Вось, д’ябал маніцца кідаці спаміж вас, каб спакусіць; і зазна́еце гора дзе́сяць дзён. Будзь ве́рны да сьме́рці, і дам табе́ вянок жыцьця.
11 Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: Хто пераможа, не дазна́е крыўды ад паўторнае сьме́рці.
12 І ангелу царквы́, што ў Пэргаме, напішы: Вось што кажа Той, што ма́е ме́ч двусе́чны востры:
13 Ве́даю ўчынкі тваі, ды што жыве́ш там, дзе пасад сатаны, і дзяржы́ш імя Мае́ ды не адрокся ад ве́ры Мае́й у тыя дні, калі забіты быў у вас, дзе жыве́ сатана, ве́рны Мой сьве́дка Антыпа.
14 Ды маю проці цябе́ няшмат, бо маеш тамака такіх, што дзяржа́цца навукі Валаама, які навучыў кінуць спакусу перад сынамі Ізраілявымі, каб е́лі жэртвы ідалавыя ды жылі ў блудзе.
15 Такжа маеш і ты такіх, што дзяржа́цца навукі Мікалаітаў, якую ненавіджу.
16 Пакайся: бо як не́, хутка прыйду да цябе́ і ваява́ціму з імі мячом вуснаў Маіх.
17 Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: Хто пераможа, дам таму спажываці ад манны ўкрытае і дам яму камень бе́лы й на ка́мені імя новае напісанае, якога ніхто ня ве́дае, толькі хто дастаў.
18 І Ангелу царквы́ ў Тыаты́ры напішы: Вось што кажа Сын Божы, Які ма́е вочы Свае́, як полымя агністае, а ногі Яго да ме́дзі падобныя: .
19 Ве́даю ўчынкі тваі і любоў, і служэньне, і ве́ру, і цярплівасьць тваю, і ўчынкі тваі, ды што апошніх бале́й, чым пе́ршых.
20 Але маю крыху проці цябе́: бо дае́ш жанчыне Езаве́лі, што называе сябе́ прарочыцай, вучыць і баламуціць рабоў маіх, жыць распусна ды е́сьці жэртвы ідалавыя.
21 І даў Я е́й час, каб пакаялася ў распусьце сваёй, ды не пакаялася.
22 Вось я кідаю яе́ на ложак і палюбоўнікаў яе ў вялікую тугу́, калі не пакаюцца ў дзело́х сваіх.
23 І дзяце́й яе́ на сьме́рць заб’ю. І даве́даюцца ўсе́ цэрквы, што Я ёсьць разьве́дчык нутра й сэрца. І дам вам кожнаму паводле дзе́л вашых.
24 Вам-жа кажу ды рэшце Тыатырцаў, якія ня маюць гэтае навукі і якія не пазналі так-званых глыбіняў Сатаны́, што не ўзвалю на вас іншага цяжару,
25 адно тое, што маеце, дзяржы́це, ажно пакуль ня прыду.
26 І хто пераможа й пілнаваціме дзелы́ мае́ да канца, таму дам уладу над паганамі,
27 і будзе пасьвіць іх па́ліцай зяле́знай; як судзьдзе глінянае, пакрышацца яны, як і Я прыняў ад Айца Майго;
28 і дам яму зорку ранічную.
29 Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.

Зноскі:

13 Пачыная з выдання 1985 года у тэксте змена: «сатана» на → «шатана».
24 Пачыная з выдання 1985 года у тэксте змена: «Сатаны́» на → «шатана».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Адкрыцьце Іоана Багаслова, 2 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Адкрыцьце 2 раздзел в переводах:
Адкрыцьце 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Толкования Августина
  7. Новый Библейский Комментарий
  8. Лингвистический. Роджерс
  9. Комментарии Давида Стерна
  10. Библия говорит сегодня
  11. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.