Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Адкрыцьце, 15 Адкрыцьце, 15 глава

1 І ўгле́дзіў я другі знак на не́бе — вялікі й дзіўны́: се́м Ангелаў, маючых се́м плягаў апошніх, якімі канчаўся гне́ў Божы.
2 І ўбачыў я нібы шклянае мора, зьме́шанае з агнём, і тых, што перамагалі зьве́ра і абра́з ягоны, і кляймо ягонае, і лічбу іме́ньня яго, якія стаялі на шкляным моры, маючы гусьлі Божыя;
3 і пяюць яны пе́сьню Майсе́я, раба Божага, і пе́сьню Ягняці, мовячы: Вялікія і дзіўныя ўчынкі Твае́, Госпадзе Божа Уседзяржыцелю! Справядлівыя й праўдзівыя шляхí Тваі, Цару сьвятых!
4 Хто не ўбаіцца Цябе́, Госпадзе, і не пахваліць імя Тваё? Бо-ж адзін Ты сьвяты: бо ўсе́ народы прыйдуць і паклоняцца Табе́, бо выявіліся суды́ Тваі.
5 І пасьля гэтага глянуў я: і вось раочыніўся храм скініі сьве́дчаньня на не́бе,
6 і выйшлі із храму се́м Ангелаў, маючы се́м плягаў, апра́неныя ў чыстую і сьве́тлую ільняную вопратку ды падпераза́ныя праз грудзі залатымі паясамі.
7 І адна із чатырох жывёлаў дала́ сямём Ангелам се́м залатых ча́р, поўных гне́ву Бога, жывучага на ве́чныя вякí.
8 І напоўніўся храм дымам ад хвалы́ Божае і ад сілы Ягонае; і ніхто ня мог увайсьці ў храм, пакуль ня скончыліся се́м плягаў сямёх Ангелаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьце, 15 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.