Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Апакаліпсіс, 15 Апакаліпсіс, або Адкравенне, 15 глава

1 І ўба́чыў я íншае знаме́нне на не́бе, вялíкае і дзіво́снае: сем А́нгелаў, якія ма́юць сем бе́дстваў апо́шніх, бо імі завярша́лася я́расць Божая.
2 І ўба́чыў я нíбы мо́ра шкляно́е, змяша́нае з агнём, і тых, што перамаглí зве́ра, і выя́ву яго, і кляймо́ яго, і лíчбу íмені яго; яны стая́ць на мо́ры шкляны́м, трыма́ючы гу́слі Божыя,
3 і спява́юць пе́сню Маісе́я, раба́ Божага, і пе́сню А́гнца, прамаўля́ючы: «вялíкія і дзіво́сныя спра́вы Твае, Госпадзі Божа Уседзяржы́целю! пра́ведныя і íсцінныя шляхí Твае, Цару́ святы́х!
4 Хто не пабаíцца Цябе, Госпадзі, і не прасла́віць імя́ Тваё? бо Ты адзіны — святы́. Усе наро́ды пры́йдуць і ўпаду́ць ніц перад Табою, бо адкры́ліся суды́ Твае».
5 І пасля гэтага ўба́чыў я: вось, адчынíўся храм скíніі све́дчання на не́бе.
6 І вы́йшлі з хра́ма сем А́нгелаў, што ме́лі сем бе́дстваў, апра́нутыя ў чы́стае і све́тлае льняно́е адзе́нне і апераза́ныя на грудзя́х залаты́мі паяса́мі.
7 І адна з чатыро́х жывёл дала́ сямí А́нгелам сем залаты́х чаш, напо́ўненых я́расцю Бога, Які жыве́ ў ве́кі вяко́ў.
8 І напо́ўніўся храм ды́мам ад сла́вы Божае і ад сілы Яго, і ніхто не мог увайсцí ў храм, паку́ль не ско́нчыліся сем бе́дстваў сямí А́нгелаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Апакаліпсіс, або Адкравенне, 15 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.