Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Апакаліпсіс, 3 Апакаліпсіс, або Адкравенне, 3 глава

1 І А́нгелу Сарды́йскай Царквы́ напішы́: так ка́жа Той, Хто ма́е сем ду́хаў Божых і сем зо́рак: «ве́даю твае спра́вы; ты носіш імя́, нíбы жывы́, але ты мёртвы.
2 Абудзíся і ўмацо́ўвай тое, што застало́ся і гато́ва паме́рці; бо Я не знайшо́ў у цябе спраў, даскана́лых перад Богам Маім.
3 Згада́й, што́ ты прыня́ў і чуў, і захо́ўвай і пака́йся. Калі ж не абу́дзішся, то Я прыйду́ да цябе, як зло́дзей, і ты не будзеш ве́даць, у якую гадзíну прыйду́ да цябе.
4 Але ёсць у цябе ў Сарды́се не́калькі чалаве́к, якія не апага́нілі адзе́ння свайго і будуць хадзíць са Мною ў бе́лым, бо яны дасто́йныя.
5 Перамо́жца апра́нецца ў бе́лае адзе́нне; і Я не вы́краслю íмені яго з кнíгі жыцця́ і вы́знаю імя́ яго перад Айцом Маім і перад А́нгеламі Яго.
6 Хто ма́е ву́ха, няха́й чу́е, што Дух ка́жа Цэ́рквам».
7 І А́нгелу Філадэльфíйскай Царквы́ напішы́: так ка́жа Святы́, Íсцінны, Які ма́е ключ Давíдаў, Ён адчыня́е — і ніхто не зачы́ніць, Ён зачыня́е — і ніхто не адчы́ніць:
8 «ве́даю твае спра́вы; вось, я зрабíў, каб пе́рад табою дзве́ры былí адчы́нены, і ніхто не мо́жа зачынíць іх; бо хоць у цябе ма́ла сíлы, але ты захава́ў сло́ва Маё і не адро́кся ад íмені Майго.
9 Вось, Я даю́ з сатанíнскага збо́рышча тых, якія ка́жуць пра сябе, што яны Іудзе́і, але імі не з’яўля́юцца, а хлу́сяць, — вось, Я зраблю, што яны пры́йдуць і пакло́няцца ў но́гі табе, і зразуме́юць, што Я ўзлюбíў цябе.
10 Пако́лькі ты захава́ў Мой нака́з быць сто́йкім, то і Я захава́ю цябе ў гадзíну выпрабава́ння, якая пры́йдзе на ўвесь свет, каб вы́прабаваць тых, хто жыве́ на зямлí.
11 Вось, прыйду́ ху́тка; трыма́й тое, што ма́еш, каб ніхто не забра́ў вянца́ твайго.
12 Перамо́жцу зраблю́ стаўпо́м у хра́ме Бога Майго, і ён ужо не вы́йдзе адту́ль; і напішу́ на ім імя́ Бога Майго, і імя́ го́рада Бога Майго, новага Іерусалíма, які сыхо́дзіць з не́ба ад Бога Майго, і імя́ Маё но́вае.
13 Хто ма́е ву́ха, няха́й чу́е, што́ Дух ка́жа Цэ́рквам».
14 І А́нгелу Лаадыкíйскай Царквы́ напішы́: так ка́жа Амíнь, све́дка ве́рны і íсцінны, пача́так стварэ́ння Божага:
15 «ве́даю твае́ спра́вы; ты ні хало́дны, ні гара́чы; о, калі б ты быў хало́дным альбо́ гара́чым!
16 Але пако́лькі ты цёплы, а не гара́чы і не хало́дны, то вы́вергну цябе з ву́снаў Маіх.
17 Бо ты ка́жаш: я бага́ты, разбагаце́ў і ні ў чым не ма́ю патрэ́бы; а не ве́даеш, што ты няшча́сны, і жа́лю ва́рты, і ўбо́гі, і сляпы́, і го́лы.
18 Ра́ю табе купíць у Мяне зо́лата, ачы́шчанае агнём, каб ты разбагаце́ў, і бе́лае адзе́нне, каб ты апрану́ўся і не ба́чны быў со́рам го́лага це́ла твайго; і ма́ззю пама́ж во́чы твае, каб ба́чыць.
19 Каго Я люблю́, тых выкрыва́ю і кара́ю. Дык вось, будзь руплíвы і пака́йся.
20 Вось, Я стаю́ каля́ дзвярэ́й і сту́каю; калі хто пачу́е го́лас Мой і адчы́ніць дзве́ры, то ўвайду́ да яго і бу́ду вячэ́раць з ім, і ён са Мною.
21 Перамо́жцу дам се́сці са Мною на прасто́ле Маім, як і Я перамо́г і сеў з Айцом Маім на прасто́ле Яго.
22 Хто ма́е ву́ха, няха́й чуе, што́ Дух ка́жа Цэ́рквам».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Апакаліпсіс, або Адкравенне, 3 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.