Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Апакаліпсіс, 4 Апакаліпсіс, або Адкравенне, 4 глава

1 Пасля́ гэтага я ўба́чыў: вось, дзве́ры адчы́неныя на не́бе, і ране́йшы го́лас, які я чуў, нíбы гук трубы́, што гавары́ў са мною, сказа́ў: узыдзí сюды́, і пакажу́ табе, што́ павíнна адбы́цца пасля́ гэ́тага.
2 І адра́зу я стаў у Ду́ху; і вось, прасто́л стая́ў на не́бе, і на прасто́ле Не́хта сядзе́ў.
3 І Той, Хто сядзе́ў, з вы́гляду быў падо́бны да камянёў я́спісу і сарды́су; і вясёлка вако́л прасто́ла, з вы́гляду падо́бная да смара́гду.
4 І вако́л прасто́ла — два́ццаць чаты́ры прасто́лы; а на прасто́лах, уба́чыў я, сядзя́ць два́ццаць чаты́ры ста́рцы, апра́нутыя ў бе́лыя адзе́нні, і ме́лі яны на гало́вах сваіх залаты́я вянцы́.
5 І ад прасто́ла зыхо́дзяць мала́нкі, і грамы́, і галасы́, і сем свяцíльнікаў во́гненных гара́ць пе́рад прасто́лам, гэта — сем ду́хаў Божых.
6 І пе́рад прасто́лам — мо́ра шкляно́е, падо́бнае да крышталю́; а пасяро́д прасто́ла і вако́л прасто́ла — чаты́ры жывёлы з мно́ствам вачэ́й спе́раду і зза́ду.
7 І пе́ршая жывёла была́ падо́бна да льва, і друга́я жывёла падо́бна да цяльца́, і трэ́цяя жывёла ме́ла аблíчча, як у чалаве́ка, і чацвёртая жывёла падо́бна да арла́, які ляцíць.
8 І гэтыя чаты́ры жывёлы ме́лі ко́жная па шэсць кры́лаў вакол, а ўсярэ́дзіне ў іх мно́ства вачэ́й; і ні ўдзень, ні ўно́чы яны не ма́юць спако́ю, ускліка́ючы: святы́, святы́, святы́ Гасподзь Бог Уседзяржы́цель, Які быў, і ёсць, і ма́е прыйсцí.
9 І калі жывёлы ўзно́сяць сла́ву, і паша́ну, і падзя́ку Таму, Хто сядзíць на прасто́ле, Хто жыве́ ў ве́кі вяко́ў,
10 тады два́ццаць чаты́ры ста́рцы па́даюць перад Тым, Хто сядзíць на прасто́ле, і кла́няюцца Таму, Хто жыве́ ў ве́кі вяко́ў, і кладу́ць вянцы́ свае перад прасто́лам, ка́жучы:
11 дасто́йны Ты, Госпадзі, прыня́ць сла́ву, і паша́ну, і сíлу, бо Ты ствары́ў усё, і па во́лі Тваёй яно існу́е і ство́рана.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Апакаліпсіс, або Адкравенне, 4 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.