Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Апакаліпсіс 18 Апакаліпсіс, або Адкравенне 18 раздзел

1 Пасля́ гэтага ўба́чыў я іншага А́нгела, які сыхо́дзіў з не́ба і меў ула́ду вялíкую; і зямля́ асвятлíлася ад сла́вы яго.
2 І ўсклíкнуў ён мо́цна, гу́чным го́ласам ка́жучы: паў, паў Вавіло́н, вялíкая блуднíца, і стаў жытло́м дэ́манаў, і цямнíцаю для ўсякага ду́ха нячы́стага, і цямнíцаю для ўсякага пта́ства нячы́стага і агíднага; таму што віно́м я́расці блу́ду свайго напаíла яна ўсе наро́ды;
3 і цары́ зямны́я блудадзе́йнічалі з ёю, і купцы́ зямны́я разбагаце́лі ад вялíкай раско́шы яе.
4 І пачу́ў я іншы го́лас з не́ба, які каза́ў: вы́йдзі ад яе, наро́д Мой, каб не саўдзе́льнічаць вам у граха́х яе і каб не спасцíглі вас бе́дствы яе;
5 бо грахí яе дасягну́лі да не́ба, і згада́ў Бог злачы́нствы яе.
6 Адплацíце ёй так, як яна плацíла вам, і ўдвая́ адда́йце ёй паво́дле спраў яе; у ча́шу, у якую наліва́ла яна віно́, налíце ёй удвая́.
7 Колькі праслаўля́ла яна сябе і раскашава́ла, столькі да́йце ёй паку́т і го́ра. Бо яна ка́жа ў сэ́рцы сваім: «сяджу́ як цары́ца, і не ўдава́ я, і не ўба́чу го́ра!»
8 За гэта ў адзін дзень пры́йдуць бе́дствы на яе, смерць, і го́ра, і го́лад, і будзе спа́лена агнём, таму што мо́цны Гасподзь Бог, Які су́дзіць яе.
9 І будуць пла́каць і рыда́ць па ёй цары́ зямны́я, якія блудадзе́йнічалі і раскашава́лі з ёю, калі ўба́чаць дым спале́ння яе,
10 сто́ячы во́ддаль з-за стра́ху ад паку́т яе і ка́жучы: го́ра, го́ра табе, го́рад вялíкі Вавіло́н, го́рад мо́цны! бо ў адзін мо́мант прыйшло́ асуджэ́нне табе!
11 І купцы́ зямны́я будуць пла́каць і тужы́ць па ёй, бо тава́раў іх больш ніхто не купля́е,
12 тава́раў зо́лата, і срэ́бра, і камянёў кашто́ўных, і жэ́мчугу, і вісо́ну, і парфíры, і шо́ўку, і пу́рпуру, і ўсякага дрэ́ва духмя́нага, і ўсякага вы́рабу са слано́вай ко́сці, і ўсякага вы́рабу з дрэ́ва кашто́ўнага, і з ме́дзі, і з жале́за, і з марму́ру,
13 і кары́цы, і фімія́му, і мíра, і ла́дану, і віна́, і але́ю, і мукí, і пшанíцы, і буйно́й скацíны, і аве́чак, і ко́ней, і каляснíц, і цел і душ чалаве́чых.
14 І пладо́ў, якіх жада́е душа́ твая, не ста́ла ў цябе, і ўсяго тлу́стага і раско́шнага не ста́ла ў цябе, і ты ўжо не зно́йдзеш гэтага.
15 Хто гандлява́ў гэтым, хто ўзбагацíўся ад яе, ста́нуць во́ддаль, з-за стра́ху ад паку́т яе, пла́чучы, і смутку́ючы,
16 і ка́жучы: го́ра, го́ра табе, го́рад вялíкі, убра́ны ў вісо́н, і парфíру, і пу́рпур і аздо́блены зо́латам, і камяня́мі кашто́ўнымі, і жэ́мчугам,
17 бо ў адзін мо́мант знíкла такое бага́цце! І кожны стырнавы́, і ўсе, што плыву́ць на карабля́х, і маракí, і ўсе, хто гандлю́е на мо́ры, ста́лі во́ддаль
18 і крыча́лі, гле́дзячы на дым спале́ння яе і ка́жучы: якí горад падо́бны на гэ́ты го́рад вялíкі?
19 І пасы́палі по́пелам гало́вы свае́ і крыча́лі, пла́чучы і смутку́ючы, і каза́лі: го́ра, го́ра табе, го́рад вялíкі, кашто́ўнасцямі якога ўзбагацíліся ўсе, хто ма́е караблí на мо́ры, таму што ў адзін мо́мант ты быў спусто́шаны.
20 Ра́дуйся гэтаму, не́ба, і святы́я Апо́сталы, і праро́кі, бо здзе́йсніў Бог суд ваш над ім.
21 І адзін мо́цны А́нгел узяў ка́мень, падо́бны на вялíкі жаро́н, і кíнуў у мо́ра, ка́жучы: з такою сíлаю бу́дзе нізры́нуты Вавіло́н, вялікі го́рад, і ўжо не будзе яго.
22 І го́ласу гусляро́ў, і спевако́ў, і жале́йшчыкаў, і трубачо́ў ужо не будзе чува́ць у табе; і нія́кага раме́сніка, і нія́кага рамяства́ ўжо не будзе ў табе, і гу́ку ад жо́рнаў ужо не будзе чува́ць у табе;
23 і святло́ свяцíльніка ўжо не з’я́віцца ў табе; і го́ласу жаніха́ і няве́сты ўжо не будзе чува́ць у табе; таму што купцы́ твае былí вяльмо́жамі зямны́мі, і чарадзе́йствам тваім уве́дзены ў зман усе наро́ды.
24 І ў ім зно́йдзена кроў праро́каў, і святы́х, і ўсіх забíтых на зямлí.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Апакаліпсіс, або Адкравенне святога Апостала Іаана Багаслова, 18 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Апакаліпсіс 18 раздзел в переводах:
Апакаліпсіс 18 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Толкования Августина
  7. Новый Библейский Комментарий
  8. Лингвистический. Роджерс
  9. Комментарии Давида Стерна
  10. Библия говорит сегодня
  11. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.