Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Апакаліпсіс 19 Апакаліпсіс, або Адкравенне 19 раздзел

1 Пасля́ гэ́тага пачу́ў я нíбы го́лас гу́чны вялíкага мно́ства людзе́й на не́бе, якія каза́лі: алілу́ія! спасе́нне, і сла́ва, і го́нар, і сíла Госпаду Богу нашаму!
2 Таму што íсцінныя і пра́ведныя суды́ Яго; бо Ён асудзíў ту́ю блуднíцу вялíкую, якая разбэ́сціла зямлю́ блу́дам сваім, і спагна́ў Ён за кроў рабо́ў Сваіх ад рукí яе.
3 І другí раз прамо́вілі яны: алілу́ія! І дым ад яе ўздыма́ўся на ве́кі вяко́ў.
4 І два́ццаць чаты́ры ста́рцы і чаты́ры жывёлы ўпа́лі і пакланíліся Богу, Які сядзíць на прасто́ле, і каза́лі: амíнь! алілу́ія!
5 І ад прасто́ла разда́ўся го́лас, які каза́ў: хвалíце Бога нашага, усе рабы́ Яго і тыя, што бая́цца Яго, малы́я і вялíкія.
6 І пачу́ў я нíбы го́лас вялікага мно́ства людзе́й, і нíбы шум вод многіх, і нíбы гук грамо́ў мо́цных, якія гавары́лі: алілу́ія! бо стаў ца́рстваваць Гасподзь Бог Уседзяржы́цель.
7 Узра́дуемся, і ўзвесялíмся, і ўзнясём сла́ву Яму; бо наста́ла вясе́лле А́гнца і жо́нка Яго падрыхтава́ла сябе.
8 І да́дзена ёй было́ апрану́цца ў вісо́н чы́сты і све́тлы; вісо́н жа — гэта пра́веднасць святы́х.
9 І сказа́ў мне А́нгел: напішы́: «блажэ́нныя тыя, хто паклíканы на вясе́льную вячэ́ру А́гнца». І ка́жа мне: гэта íсцінныя сло́вы Бога.
10 І ўпаў я да ног яго, каб пакланíцца яму. Але ён сказаў мне: глядзí, не рабí гэтага; я такі ж раб, як ты і браты́ твае, што ма́юць све́дчанне Іісу́сава; Богу пакланíся, бо све́дчанне Іісу́сава — дух праро́цтва.
11 І ўба́чыў я не́ба раскры́тае, і вось конь бе́лы, і Той, Хто сядзíць на ім, Ве́рны і Ісцінны, і Ён пра́ведна су́дзіць і вядзе́ вайну.
12 Во́чы ж Яго — як по́лымя во́гненнае, і на галаве́ ў Яго мно́ства дыядэ́м; Ён ма́е імя́ напíсанае, якога ніхто не ве́дае, а толькі Ён Сам.
13 І апра́нуты Ён у адзе́нне акрыва́ўленае. І называ́ецца Ён íмем «Слова Божае».
14 І во́інствы нябе́сныя ру́халіся ўслед за Ім на ко́нях бе́лых, апра́нутыя ў вісо́н бе́лы і чы́сты.
15 І з ву́снаў Яго выхо́дзіць меч во́стры, каб ім паразíць наро́ды. І Ён па́свіць іх жазло́м жале́зным; і то́пча Ён выціска́льню віна́ я́расці і гне́ву Бога Уседзяржы́целя.
16 І ма́е Ён на адзе́нні і на сцягне́ Сваім імя́ напíсанае: «Цар над цара́мі і Улада́р над уладара́мі».
17 І ўба́чыў я аднаго́ А́нгела, які стая́ў на со́нцы; і ён усклíкнуў гу́чным го́ласам, ка́жучы ўсім пту́шкам, што ляце́лі высо́ка ў не́бе: ляцíце, збіра́йцеся на вялíкую вячэ́ру Божую,
18 каб з’е́сці це́лы царо́ў, і це́лы тысячанача́льнікаў, і це́лы мо́цных, і це́лы ко́ней і тых, што сядзя́ць на іх, і це́лы ўсіх свабо́дных і рабо́ў, і малы́х і вялíкіх.
19 І ўба́чыў я зве́ра, і царо́ў зямны́х, і во́йскі іх, сабра́ныя, каб уступíць у бíтву з Тым, Хто сядзíць на канí, і з во́інствам Яго.
20 І схо́плены быў звер і з ім ілжэпраро́к, што здзяйсня́ў перад ім знаме́нні, якімі ён увёў у зман тых, што прынялí кляймо́ зве́ра і пакланя́ліся выя́ве яго; або́два жывы́мі былí ўкíнуты ў во́зера во́гненнае, што гарэ́ла се́раю.
21 А аста́тнія былí забíты мячо́м, што выхо́дзіў з ву́снаў Таго, Хто сядзíць на канí; і ўсе пту́шкі нае́ліся це́ламі іх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Апакаліпсіс, або Адкравенне святога Апостала Іаана Багаслова, 19 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Апакаліпсіс 19 раздзел в переводах:
Апакаліпсіс 19 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Толкования Августина
  7. Новый Библейский Комментарий
  8. Лингвистический. Роджерс
  9. Комментарии Давида Стерна
  10. Библия говорит сегодня
  11. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.