Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Адкрыцьце, 19 Адкрыцьце, 19 глава

1 І пасьля гэтага пачуў я быццам голас вялікі множства народу ў небе, які казаў: Алілуя! Спасе́ньне і хвала́ і чэсьць і сіла Госпаду Богу нашаму:
2 бо правільныя і справядлівыя суды́ Яго. Бо засудзіў Ён вялікую распусьніцу, што пага́ніла зямлю блудам сваім, і адплаціў за кроў рабоў Сваіх ад рукі яе́.
3 І паўторна сказалі: Алілуя! І дым яе́ ўзьнімаецца на ве́чныя вякí.
4 І ўпалі дваццаць чатыры старыкі й чатыры жывёлы ды пакланіліся Богу, сідзя́чаму на пасадзе, мовячы: Амін! Алілуя!
5 І выйшаў з пасаду голас, мовячы: Хвале́це Бога нашага, усе́ рабы́ Яго ды хто баіцца Яго, і малыя і вялікія!
6 І пачуў я быццам голас вялікае таўпы́ і быццам шум множства водаў і быццам гук грымотаў сільных, мовячы: Алілуя! бо запанаваў Госпад Бог Уседзяржыцель!
7 Радуймася й весялімася і хвалу Яму давайма: бо прыйшло вясе́льле Ягняці, і прыгатавалася жонка Яго.
8 І дадзена ёй, каб апранулася ў віссон чысты і сьве́тлы;
9 І кажа мне́: Напішы: Шчасьлівыя тыя, што пакліканы на вячэру вясе́льную Ягняці. І кажа мне́: Словы гэтыя ёсьць запраўдныя Божыя.
10 І я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму. І кажа мне́: Глядзі, не рабі гэтага: бо я суслужнік і твой і братоў тваіх, што маюць сьве́дчаньне Ісусавае. Богу пакланіся: бо сьве́дчаньне Ісусавае ёсьць дух прарочы.
11 І ўгле́дзіў я не́ба расчы́ненае: і вось конь бе́лы, і коньнік на ім, называны Ве́рным і Праўдзівым, што па праўдзе судзіць і ваюе.
12 А вочы ў яго быццам полымя агністае, і на галаве́ ў яго многа дыадэмаў. Ме́ў імя́ напісанае, якога ніхто ня ве́даў, апрача Самога.
13 І быў апранены ў шату акрываўленую. І імя Ягонае называецца: Слова Божае.
14 І йшлі за ім войскі нябе́сныя на бе́лых канёх, апра́неныя ў віссон бе́лы і чысты.
15 І з вуснаў Ягоных выходзе ме́ч востры, каб ім пабіць паганаў. І Сам пасе́ць іх па́ліцай зяле́знай. І Сам топча ступу́ віна ярасьці і гне́ву Бога Ўседзяржыцеля.
16 І ма́е на вопратцы і на сьцягне Сваім напісанае імя: Цар цароў і Госпад валадароў.
17 І ўгле́дзіў я аднаго Ангела, стоячы на сонцы. І крыкнуў ён вялікім голасам, прамаўляючы да ўсяго птаства, што лётала пасярод не́ба: Хадзе́це, зьбірайцеся на вячэру Вялікага Бога,
18 каб е́сьці це́лы цароў і це́лы тысячнікаў, і це́лы дужы́х, і це́лы кане́й ды коньнікаў на іх, і це́лы ўсіх — вольных і рабоў, малых і вялікіх.
19 І ўгле́дзіў я зьве́ра і цароў зямных і войскі іх, сабраныя дзеля вайны з Сідзя́чым на канí ды з войскам Ягоным.
20 І быў схоплены зьве́р і з ім прарок фальшывы, што знакі рабіў перад ім, якімі баламуціў тых, што прынялі кляймо́ зьве́ра і пакланяліся абразу́ ягонаму. Абодвух жыўцом кінулі ў возера вагністае, пала́ючае се́ркаю.
21 І рэшта пазабіва́на мячом Сідзя́чага на кані, што выходзіў з вуснаў Ягоных. І ўсё птаства насыцілася це́ламі іхнімі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьце, 19 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.