Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Адкрыцьце, 13 Адкрыцьце, 13 глава

1 І стануў я на пяску марскім; і ўгле́дзіў зьве́ра, выходзячы з мора, які ме́ў се́м галоў і дзе́сяць рагоў; і на рагох у яго дзесяць дыадэмаў, і на галовах ягоных імёны блюзьне́рскія.
2 І зьве́р, якога я ўбачыў, быў падобны да рыся, і ногі ў яго, як у мядзьве́дзя, і рот у яго, як рот у ле́ва. І даў яму зьме́й сілу сваю і пасад свой і ўладу вялікую.
3 І бачыў я адну із галоў яго, быццам на сьме́рць забітую, і рана яе́ сьмяротная зале́чана, і дзівілася ўсе́нька зямля́ ззаду за зьве́рам.
4 І пакланіліся зьме́ю, што даў уладу зьве́ру, і пакланіліся зьве́ру, гаворачы: Хто падобны да гэтага зьве́ра? Хто здольны бароцца з ім?
5 І да́дзены яму вусны гаварыць вялікае і блюзьне́рскае; і да́дзена яму ўлада вясьці вайну сорак два ме́сяцы.
6 І расчыніў ён вусны свае́ дзеля блюзьне́рства проці Бога, каб блюзьніць проці іме́ньня Ягонага і сялібы Ягонае і тых, што жывуць у не́бе.
7 І да́дзена яму вясьці вайну з сьвятымі ды перамагчы іх; і да́дзена яму ўлада над усякім родам і языком і народам.
8 І паклоняцца яму ўсе́ жы́хары зямлі, імёны якіх не запісаны ў кнігу жыцьця Ягняці, заколенага ад стварэньня сьве́ту.
9 Калі хто ма́е вуха, слухай!
10 Хто вядзе́ ў палон, у палон пойдзе; хто мячом забівае, сам мусіць быць мячом забіты. Тут цярплівасьць і ве́ра сьвятых.
11 І ўгле́дзіў я другога зьве́ра, выходзячы із зямлі, і ме́ў ён двое рагоў, падобных да ягнячых, ды гукаў, як зьме́й;
12 і ўсю ўладу пе́ршага зьве́ра зьдзейсьня́е ён перад ім: прымушае зямлю і жы́хараў яе́ пакланяціся пе́ршаму зьве́ру, у якога зале́чана сьмяротная рана яго.
13 І робіць знакі вялікія, так што й агонь прымушае зыходзіць з не́ба на зямлю перад людзьмі,
14 ды баламуціць жы́хараў зямлі знакамі, якія да́дзена яму рабіць перад зьве́рам, ды кажа жы́харам зямлі рабіць абра́з зьве́ра, што ма́е рану ад мяча́ і вы́жыў.
15 І дадзена яму надзяліць абра́з зьве́ра духам, каб абра́з зьве́ра і гаварыў, і рабіў, каб тыя, хто толькі не паклоніцца абразу́ зьве́ра, былі-б забіты.
16 І робіць, каб усім — малым і вялікім, і багатым і бе́дным, і вольным і рабом — дадзена было ім кляймо на правай руцэ іх або на лобе іх,
17 ды каб ніхто ня мог ні купляць ні прадаваць, апрача толькі тых, што маюць кляймо, або імя зьве́ра, або лічбу іме́ньня ягонага.
18 Вось дзе мудрасьць. Хто ма́е розум, аблічы́ лічбу зьве́ра; бо гэта лічба чалаве́ка. І лічба яго шэсьцьсот шэсьцьдзесят шэсьць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьце, 13 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.