Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Адкрыцьце, 5 Адкрыцьце, 5 глава

1 І ўгле́дзіў я ў правіцы Сідзя́чага на пасадзе кнігу, запісаную ссярэдзіны і зьве́рху, запячатаную сямёма пячацямі.
2 І ўгле́дзіў я Ангела дужога, абвяшчаючы голасам вялікім: Хто го́дзен разгарнуць кнігу і зьняць пячаці яе́?
3 І ніхто ня здолеў на не́бе ані на зямлі, ані пад зямлёй разгарнуць кнігу й глянуць у яе́.
4 І я ве́льмі плакаў, што не знайшлося нікога, годнага разгарнуць і прачытаць кнігу, ці глянуць у яе́.
5 І адзін із старыкоў кажа мне́: Ня плач! Вось, ле́ў, што з роду Юдавага, карэ́нь Давідавы, перамог, каб разгарнуць кнігу й зьняць се́м пячацяў яе́.
6 І глянуў я, і вось пасярод пасаду й чатырох жывёлаў ды пасярод старыкоў Ягня́ стаіць, быццам заколенае, маючы се́м рагоў і се́м вачэй, што ёсьць се́м духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.
7 І прыйшло ды ўзяло кнігу з правіцы Сідзя́чага на пасадзе.
8 І, як узяло кнігу, чатыры жывёлы й дваццаць чатыры старыкі ўпалі прад абліччам Ягня́ці, маючы кожын гусьлі й чары залатыя, поўныя пахнідлаў, што ёсьць малітвы сьвятых;
9 і пяюць новую пе́сьню, мовячы: Ты годзен узяць кнігу ды зьняць пячаці з яе́, бо Цябе́ закалолі, і Ты Крывёю Свае́й адкупіў нас Богу із кожнага роду й языка і народу ды паганаў,
10 і зрабіў нас Богу нашаму царамі й сьвяшчэньнікамі; і будзем цары́ць на зямлі.
11 І глядзе́ў я, і чуў голас множства ангелаў навакол пасаду й жывёлаў і старыкоў; і лічба іх была мірыяды мірыядаў і тысячы тысячаў,
12 мовячы голасам вялікім: Годна Ягнятка заколенае ўзяць сілу й багацьце, і мудрасьць, і моц, і чэсьць, і хвалу, і багаслаўле́ньне.
13 І ўсякае стварэньне, што на не́бе й на зямлі, і пад зямлёй, і ў моры, дый усё, што ў іх, чуў я, мовячы: Сідзячаму на пасадзе й Ягняці багаслаўле́ньне і чэсьць, і хвала, і сіла на ве́чныя вякí.
14 І чатыры жывёлы гаварылі: Амін. І дваццаць чатыры старыкі ўпалі і сукланіліся Жывучаму на ве́чныя вякí.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьце, 5 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.