Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Рымлянаў 1 Да Рымлянаў 1 раздзел

1 Паўла, раб Ісуса Хрыста, пакліканы Апостал, выбраны дзеля абвяшча́ньня Эвангельля Божага,
2 (якое Бог напе́рад абяцаў праз прарокаў Сваіх, у сьвятых пісаньнях,)
3 аб Сыне Яго, (які це́лам радзіўся ад насе́ньня Давідавага па це́лу
4 і адкрыўся, як Сын Божы, у сіле, духам сьвятасьці праз уваскрасе́ньне з мёртвых) аб Ісусе Хрысьце́, Госпадзе нашым,
5 (праз Якога мы атрымалі ласку й апостальства, каб у імя Яго прыдбаць дзеля ве́ры ўсе́ народы,
6 між якімі і вы, сягоньня Ісусам Хрыстом пакліканыя), —
7 усім, што ёсьць у Рыме, улюбленым Богам, пакліканым сьвятым: ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
8 Найпе́рш дзякую Богу майму праз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што ве́ра ваша абвяшчаецца па ўсім сьве́це;
9 сьве́дка мне́ Бог, якому служу духам маім у дабраве́шчаньні Сына Яго, што ўсьцяж успамінаю аб вас,
10 заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб калі-не́будзь давялося мне́ прыйсьці да вас паводле волі Божае.
11 Бо я ве́льмі жадаю ўгле́дзіць вас, каб даць вам не́йкі падарунак духоўны дзеля ўмацаваньня вашага,
12 ці то парадавацца з вамі супольнаю ве́раю вашаю і мае́ю.
13 Не хачу, браты, пакінуць вас у няве́даньні, што я часта думаў прыйсьці да вас (ды сустракаў перашкоды яжно па сягоньняшні дзе́нь), каб ме́ць не́йкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў.
14 Я даўжнік і Грэкам, і барбарам, мудрым і неразумным;
15 дык, што да мяне́, я гатоў абвяшчаць Эвангельле і вам, каторыя ў Рыме.
16 Бо ня стыдаюся Эвангельля Хрыстовага, бо сіла Божая ёсьць на збаўленьне кожнаму, хто ве́руе, сьпярша Жыду, а потым і Грэку.
17 Бо ў ім адкрываецца праўда Божая ад ве́ры да ве́ры, як напісана: праведны жыць будзе ве́раю (Авак 2:4).
18 Бо адкрываецца гне́ў Божы з не́ба на ўсякую бязбожнасьць і няпраўду людзе́й, што маюць праўду ў няпраўдзе.
19 Бо што́ можна ве́даць пра Бога, яўна для іх, бо Бог выявіў ім;
20 бо нявідомае Яго, ве́чная сіла Яго і Божства ад стварэньня сьве́ту праз разважаньне аб творах відомым робіцца, каб быць ім без апраўданьня
21 за тое, што яны, пазнаўшы Бога, не як Бога славілі Яго ці дзякавалі, але марным займаліся ў разважаньнях сваіх, і прыцьмілася неразумнае сэрца іх:
22 кажучы аб сабе́, што яны мудрыя, яны адурэлі
23 і славу нятле́ннага Бога замянілі на ўзор абраза тле́ннага чалаве́ка і птушак, і чацьвёраногіх, і га́даў.
24 Дык і аддаў іх Бог у пажаданьнях сэрцаў іх нячыстасьці, каб яны апаганілі це́лы свае́ міжы сабою.
25 Яны замянілі праўду Божую на ілжу і пакланіліся і служылі стварэньню заме́ст стварыцеля, які багаслаўлены наве́кі, амін.
26 Дзеля гэтага аддаў іх Бог цярпе́ць ганьбу: бо жанчыны іх замянілі прыроднае карыстаньне на проціпрыроднае.
27 Гэтак сама і мужчыны, пакінуўшы прыроднае карыстаньне з жаночага полу, распаляліся пажадлівасьцяй адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах сорам робячы і атрымліваючы ў самых сабе́ нале́жную адплату за свой блуд.
28 І, як яны ня рупіліся ме́ць Бога ў розуме, дык аддаў іх Бог ілжываму розуму рабіць непатрэбшчыну,
29 і яны напоўнены ўсякай няпраўдаю, распустай, крывадушнасьцяй, прагавітасьцяй, злосьцяй, напоўнены зайздрасьцяй, забойствам, сваркай, ашуканствам, благімі абычаямі;
30 яны — зьвяглівыя манюкі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, самахвалы, гардуны, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацьком,
31 неразумныя, вераломныя, пазбаўленыя любві, непагодлівыя, неміласэрныя.
32 Яны ве́даюць праведны прысуд Божы, што тыя, хто гэткае робіць, варты сьме́рці; аднак, яны ня толькі гэта робяць, але й пахваляюць тых, хто робіць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Паўлы да Рымлянаў, 1 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да Рымлянаў 1 раздзел в переводах:
Да Рымлянаў 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.