Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Рымлянаў 3 Да Рымлянаў 3 раздзел

1 Дык якое пяршынства Юдэя, ці якая карысьць ад абрэзаньня?
2 Вялікае ў-ва ўсіх адносінах, а перадусім у тым, што ім даверана слова Божае.
3 Бо што-ж? калі некаторыя і ня ўверавалі, дык ці нявера іх зьнішчыць веру Божую?
4 Няхай ня станецца! Бог верны, а ўсякі чалавек ілжывы, як напісана: Каб ты апраўдаўся ў словах Тваіх і перамог-бы, як суджаны будзеш. (Псальм 50:6)
5 Калі-ж няпраўда нашая адкрывае праўду Божую, дык што скажам? няўжо-ж Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? — кажу па чалавечаму.
6 Хай ня станецца! Бо як жа Богу судзіць сьвет?
7 Бо, калі праўда Божая маею няпраўдаю на славу Божую ўзвышаецца, за што-ж яшчэ мяне судзіць, як грэшніка?
8 І ці не рабіць нам благое, каб вышла дабро, як некаторыя абмаўляюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Праведны суд на такіх!
9 Дык што-ж? ці маем перавагу? Зусім не: бо мы ўжо даказалі, што і Юдэі, і Грэкі — усе пад грэхам,
10 як напісана: няма праведніка ніводнага;
11 няма разумеючага; няма нікога, хто шукаў-бы Бога;
12 усе зьбіліся з дарогі, усе разам нягодныя; няма, хто-б рабіў дабро, няма да адзінага. (Псальм 13:1−3)
13 Горла ў іх — адчыненая магіла; языкамі сваімі зводзяць. Яд зьмеяў на вуснах іхніх; (Псальм 5:10; 139:3)
14 Рот у іх поўны абмовы й гарчыні. (Псальм 9:28)
15 Ногі ў іх хуткія на праліцьцё крыві;
16 зьнішчэньне і загуба на шляхох іхніх;
17 шляху міру яны не пазналі. (Прыповесьцяў 1:16; Ісая 59:7−8)
18 Няма страху Божага перад вачыма іх. (Псальм 35:2)
19 Мы-ж ведаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад законам, каб кожны рот быў загароджаны, і ўвесь сьвет каб вінаватым стаўся перад Богам,
20 бо справамі закону не апраўдаецца перад Ім ніякае цела; бо праз закон пазнаецца грэх.
21 Але сягоньня, незалежна ад закону, выявілася праўда Божая, аб якой сьведчаць закон і прарокі.
22 Праўда-ж Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх веруючых; бо няма розьніцы,
23 бо ўсе саграшылі і пазбаўлены славы Божае,
24 апраўдываныя дарма ласкай Ягонай, адкупленьнем, што ў Хрысьце Ісусе,
25 Якога Бог аддаў на ахвяру зьмілавальную праз веру, у крыві Ягонай, дзеля выяўленьня праўды Яго ў дараваньні грахоў, учыненых раней,
26 у час доўгацярплівасьці Божае, на выяўленьне праўды Яго ў цяперашні час, каб зьявіўся Ён праведным і апраўдываючым веруючага ў Ісуса.
27 Гдзе-ж тое, чым бы хваліцца? Выключана. Якім законам? законам учынкаў? Не, але законам веры.
28 Бо мы прызнаем, што чалавек апраўдываецца вераю, незалежна ад учынкаў закону.
29 Няўжо-ж Бог ёсьць Бог Юдэяў толькі, а не паганаў таксама? Ведама, і паганаў,
30 бо адзін ёсьць Бог, які апраўдывае абрэзаньне з веры і неабрэзаньне праз веру.
31 Дык мы зьніштажаем закон вераю? Няхай ня станецца! але ўзмацняем закон.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Пасланьне Паўлы да Рымлянаў, 3 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1926−1931, 1948, 1985, 1991

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Да Рымлянаў 3 раздзел в переводах:
Да Рымлянаў 3 раздзел, комментарии:
  1. Комментарии Баркли
  2. Новой Женевской Библии
  3. Толкование Иоанна Златоуста
  4. Учебной Библии МакАртура
  5. Комментарии Жана Кальвина
  6. Комментарии Мартина Лютера
  7. Комментарии МакДональда
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкование Мэтью Генри
  10. Толковая Библия Лопухина
  11. Толкование Далласской семинарии
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Библия говорит сегодня
  17. Толкования Августина
  18. Комментарии Скоуфилда


2007–2023. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.