Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Рымлян, 3 Да Рымлян, 3 глава

1 Дык што за перавага ў Жыда, альбо што за карысьць із абразаньня?
2 Шмат усяляк. Наўперад, што ім былі давераны Пісьмы Божыя.
3 Бо што ж? Калі некатрыя былі няверныя, нявернасьць іхная памярцьвіць вернасьць Божую?
4 Няхай ня станецца! Але няхай будзе Бог праўдзівы, а кажны чалавек манлівы, як напісана: «Каб Ты быў аправены ў словах Сваіх і перамог, як будзеш у судзе Сваім».
5 А калі наша несправядлівасьць адкрывае справядлівасьць Божую, дык што мы скажам? што Бог несправядлівы, калі выказуе гнеў? (кажу палюдзку).
6 Няхай ня станецца! Бо як Богу судзіць сьвет?
7 Бо калі праўда Божая маёй маною была ў збытку на славу Яму, чаму ж яшчэ я таксама бываю суджаны, як грэшнік?
8 І ці ня чыньма ліха, каб сталася дабро, як нас крыўдна вінуюць, і як некатрыя несправядліва цьвердзяць, што мы казалі? Справядлівы суд на такіх.
9 Дык што ж? Ці мы лепшыя? Ані не. Бо мы ўперад давялі, што як Жыды, так і Грэкі, усі пад грэхам,
10 Як было напісана: «Няма справядлівага ні воднага,
11 Няма разумеючага, ніхто ня шукае Бога;
12 Усі адвярнуліся разам, сталі бескарысныя; няма чынячага дабрыню, няма ні воднага.
13 Горла іхнае — адчынены гроб; языкамі сваімі ашукуюць; атрута гадава пад вуснамі іхнымі.
14 Рот іхны поўны праклёну а гарчэлі.
15 Ногі іхныя борздыя на разьліцьцё крыві;
16 Разьвярненьне а згуба на дарогах іхных;
17 І дарогі супакою яны не пазналі.
18 Няма страху Божага перад ачыма іхнымі».
19 Вось жа, мы ведаем, што што-колечы Закон кажа, кажа да тых, што пад Законам, каб кажны рот заткнёны быў і ўвесь сьвет апынуўся пад судам Божым,
20 Бо ўчынкамі Закону не аправіцца ніякае цела перад Ім, бо Законам пазнаецца грэх.
21 Але цяпер без Закону справядлівасьць Божая зьявілася, пасьветчаная Законам а прарокамі,
22 Справядлівасьць Божая перазь веру ў Ісуса Хрыста, у вусіх і на ўсіх вернікаў; бо нямаш розьніцы,
23 Бо ўсі ізграшылі і спабыты славы Божае,
24 адзержуюць аправеньне дарма, з ласкі Ягонае, адкупленьням у Хрысту Ісусу,
25 Каторага Бог выдаў на адкупленьне перазь веру ў кроў Ягоную, дзеля паказаньня справядлівасьці Свае ў дараваньню грахоў, уперад учыненых, у часе цярплівосьці Божае,
26 Да паказаньня справядлівасьці Свае ў цяперашнім часе, каб Ён справядлівым быў і праўдзячым таго, хто зь веры Ісусавае.
27 Дык ідзе хвальня? яна вылучана. Якім законам? учынкамі? Не, але законам веры.
28 Бо мы ўважаем, што людзіна правіцца вераю, бяз учынкаў Закону.
29 Ці Бог Жыдоў толькі? ці не народаў таксама? Але, таксама народаў;
30 Бо запраўды Бог адзін, Каторы праўдзе абразаньне подле веры і неабразаньне вераю.
31 Дык мы касуем Закон вераю? Няхай ня станецца так! але Закон мацуем.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Рымлян, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.