1 Праўду кажу ў Хрысту, не маню, сьветча імне сумленьне мае ў Духу Сьвятым,
2 Што вялікі імне смутак і бязупынная мука сэрцу майму:
3 Я зычыў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў сваіх, радні імне подле цела,
4 Значыцца, Ізраелян, каторых усынаўленьне а слава а ўмовы а Законуданьне а служба а абятніцы;
5 Ад іх айцове, і ад іх Хрыстос подле цела, існуючы над усім Бог, дабраславёны на векі, амін. Але ня тое, каб слова Божае ня было дасьпешнае.
6 Бо ня ўсі Ізраеляне, што ад Ізраеля,
7 І ня ўсі дзеці Абрагамовы, што ад насеньня ягонага; але: «У Ісаку названа будзе насеньне твае».
8 Значыцца, не цялесныя дзеці ё дзеці Божыя, але дзеці абятніцы ўважаюць за насеньне.
9 А слова абятніцы гэткае: «У гэтым жа часе прыйду, і ў Сорры будзе сын».
10 І не адно гэта, але так было й з Рэвекаю, як яна ад аднаго зачала двух сыноў, ад Ісака, айца нашага;
11 Бо яшчэ перад нараджэньням і перш, чымся што добрае альбо благое зрабілі, — каб замер Божы подле абраньня дзеяўся ня з учынкаў, але з Гукаючага, —
12 Сказана было ёй: «Большы будзе служыць меншаму»,
13 Як напісана: «Якава Я ўлюбіў, а Ісава зьненавідзіў».
14 Што ж скажам? Няго ж несправядлівасьць у Бога? Няхай ня станецца так!
15 Бо Ён кажа Масею: «Зьмілуюся, над кім зьмілуюся; і пажалею, каго пажалею».
16 Дык залежа не ад тога, хто хоча, ані ад тога, хто бяжыць, але ад міласэрдзя Божага.
17 Бо Пісьмо кажа фараону: «Дзеля таго самага Я ўзьняў цябе, каб гэтак паказаць на табе магутнасьць Сваю і каб абяшчана было імя Мае па ўсёй зямлі».
18 Дык зьмілуецца, над кім зыча; і каляне, каго зыча.
19 Дык ты скажаш імне: «Чаму ж яшчэ вінуе? Бо Хто спрацівіцца волі Ягонай?»
20 А ты хто, чалавеча, што пярэчыш Богу? Ці выраб скажа вырабніку: «Чаму ты мяне так вырабіў?»
21 Альбо ці ня мае ўлады ганчар над глінаю, каб із таго самага месіва зрабіць адну судзіну да славы, а другую да няславы?
22 Што ж, калі Бог, зычачы паказаць гнеў Свой і паведаміць моц Сваю, трываў ізь вялікай цярплівосьцю із судзінамі гневу, гатовымі да загубы,
23 Каб паведаміць багацьце славы Свае над судзінамі міласэрдзя, што Ён прыгатаваў да славы,
24 Нам, каторых Ён і пагукаў, ня толькі із Жыдоў, але і з паганаў?»
25 Як і кажа ў Госі: «І ня Свой люд назаву "Люд Мой", і нялюбовую назаву "Любовая Мая"».
26 І на тым самым месцу, ідзе было сказана ім: "Вы ня Мой люд", названы будуць "Сынове Бога жывога"».
27 А Ісая гукае празь Ізраеля: «Хоць бы лік сыноў Ізраелявых быў, як пясок морскі, спасецца астача;
28 Бо справу канчае і борзда ў справядлівасьці, бо справу скончаную зьдзее Спадар на зямлі».
29 І, як уперад сказаў Ісая: «Калі б Спадар войскаў не пакінуў нам насеньня, мы былі б, як Садома, і сталі б падобныя да Ґоморы».
30 Што ж скажам? Народы, што ня гналіся за справядлівасьцяй, дасяглі справядлівасьці, што зь веры.
31 А Ізраель, гонячыся за Законам справядлівасьці, не дасяг Закону.
32 Чаму? бо ня зь веры, але з учынкаў. Спатыкнуліся аб камень спатыкненьня,
33 Як напісана: «Вось, кладу на Сыёне камень спатыкненьня і скалу спадману, і тый, хто ўвера ў Яго, ня будзе засаромлены».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Ліст сьв. Паўлы апостала да Рымлян, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.