Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Рымлян, 5 Да Рымлян, 5 глава

1 Дык, аправіўшыся вераю, мы маем мір із Богам пераз Спадара нашага Ісуса Хрыста,
2 Пераз Каторага вераю й адзяржалі мы прыступ да тае ласкі, у каторай стаім і хвалімся надзеяю славы Божае.
3 І не адно ёю, але хвалімся й атугаю, ведаючы, што атуга вытварае цярплівосьць,
4 Ад цярплівосьці ўзумеласьць, ад узумеласьці надзея,
5 А надзея не засароме, бо міласьць Божая вылілася ў сэрцы нашыя Духам Сьвятым, даным нам.
6 Бо, як мы яшчэ млявыя былі, Хрыстос у належным часе памер за бязбожных.
7 Бо за справядлівага бадай ніхто не памрэць, яшчэ бо за добрага можа хто й адважыўся б памерці.
8 Але Бог Сваю міласьць да нас даводзе тым, што, як мы былі яшчэ грэшнікамі, Хрыстос памер за нас.
9 Затым пагатове цяпер, будучы аправеныя Крывёю Ягонай, спасемся Ім ад гневу.
10 Бо, калі, будучы непрыяцелямі, мы былі пагоджаны з Богам сьмерцю Сына Ягонага, дык пагатове, пагадзіўшыся, спасемся жыцьцём Ягоным.
11 І ня толькі гэтак, але й хвалімся Богам пераз Спадара нашага Ісуса Хрыста, пераз Каторага мы адзяржалі цяпер пагаджэньне.
12 Затым, як пераз аднага чалавека ўвыйшоў на сьвет грэх, а пераз грэх — сьмерць, так увыйшла сьмерць на ўсіх людзёў, бо ў ім усі ізграшылі.
13 Бо й да Закону быў грэх на сьвеце; але грэх не залічаецца, як няма Закону.
14 Сьмерць, адылі, радзіла ад Адама аж да Масея і тых, што не грашылі падобна да выступу Адамовага, каторы ёсьць абраз прыйдучага.
15 Але не як выступ, быў свабодны дар. Бо калі пераз выступ аднаго шмат памерла, шмат балей ласка Божая а дар із ласкі тае аднае Людзіны Ісуса Хрыста шчодра выліты на шмат.
16 І дар не як дзеяньне грэху таго аднаго чалавека; бо суд за адзін выступ на засуджэньне, а дар на аправеньне ад шмат выступаў.
17 Калі, з прычыны выступу аднаго чалавека сьмерць радзіла пераз аднаго таго чалавека, шмат больш тыя, што прыймуць багацьце ласкі і дар справядлівасьці, будуць радзіць у жыцьцю пераз таго аднаго Ісуса Хрыста.
18 Затым, як выступ аднаго прыводзе на ўсіх людзёў засуджэньне, так учынак справядлівасьці прыводзе ўсіх людзёў да аправеньня жыцьця.
19 Бо, як непаслухменствам аднаго чалавека шмат хто стаў грэшным, так і паслухменствам Аднаго стане справядлівым шмат хто.
20 Закон прышоў пасьлей, і памнажыўся выступ; але йдзе грэх збытна памнажыўся, тым больш была збытная ласка,
21 Каб, як грэх радзіў у сьмерці, так і ласка радзіла пераз справядлівасьць да жыцьця вечнага перазь Ісуса Хрыста, Спадара нашага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Рымлян, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.