Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Рымлян, 14 Да Рымлян, 14 глава

1 Млявых жа ў веры прыймайце ня дзеля суджэньня паглядаў.
2 Хтось пэўны, што ён можа есьці ўсе, але слабы есьць гародніну.
3 Хто есьць, ня май улегцы таго, хто ня есьць; а хто ня есьць, ня судзі таго, хто есьць, бо Бог прыняў яго.
4 Хто ты, што судзіш чужога слугу? Перад сваім Спадаром стаіць ён або валіцца; і будзе пастаноўлены, бо Спадар можа пастанавіць яго.
5 Адзін адрозьнюе дні, другі важа кажны дзень аднолькава. Няхай кажны будзе супоўна пераканаўшыся ў сваім собскім паглядзе.
6 Хто адрозьнюе дні, дзеля Спадара адрозьнюе. І хто есьць, дзеля Спадара есьць, бо дзякуе Богу; і хто ня есьць, дзеля Спадара ня есьць і дзякуе Богу.
7 Бо ніхто з нас ня жывець сам дзеля сябе, і ніхто не памірае сам дзеля сябе;
8 Бо ці жывем, дзеля Спадара жывем, ці паміраем, дзеля Спадара паміраем. І затым ці жывем, ці паміраем — мы Спадаровы.
9 Бо Хрыстос дзеля таго памер і жывець, каб радзіць мертвых і жывых.
10 А ты чаму судзіш брата свайго? Або ізноў, чаму ўлегцы маеш брата свайго? Мы ж усі станем перад судовым пасадам Хрыстовым.
11 Бо напісана: «Жыў Я, кажа Спадар, перад Імною ўклякне кажнае калена, і кажны язык будзе вызнаваць Бога».
12 Дык кажны з нас здасьць лічбу за сябе Богу.
13 Ня судзіма болей адзін аднаго, але валей на тое ўважайце, каб ня класьці брату спатыкненьня альбо спадману.
14 Я ведаю і пераканаўшыся ў Ісусу Хрысту, што няма нічога ў сабе самым нячыстага, адно хто ўважае што-колечы за нячыстае, таму нячыстае.
15 Бо калі за ежу немарасьціцца брат твой, ты ўжо ня подле міласьці абходзішся. Ня губі сваёй ежаю таго, за каго Хрыстос памер.
16 Няхай ня будзе блявузґана на ваша добрае.
17 Бо гаспадарства Божае ня ежа ані піценьне, але справядлівасьць а супакой а радасьць у Духу Сьвятым.
18 Бо, хто гэтым служа Хрысту, тый любы Богу й прызнаны людзьмі.
19 Дык будзем імкнуцца да тога, што служа супакою а ўзаемнаму збудаваньню.
20 Дзеля ежы ня бурай справы Божае. Усе чыстае, але блага людзіне, каторая есьць на спадману.
21 Добра ня есьці мяса, ані піць віна, ані рабіць чаго-колечы, ад чаго брат твой спатыкаецца, альбо спадманяецца, альбо слабянее.
22 Маеш ты веру? май сам у сабе перад Богам. Шчасьлівы, каторы ня судзе сябе самога ў тым, што прызнаець сабе за добрае.
23 Але тый, што сумляецца, як есьць, будзе засуджаны, бо ня зь веры; а што-колечы ня зь веры, грэх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Рымлян, 14 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.