Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян 14 Да рымлян 14 раздзел

1 Слабога ў веры прымайце, ня ўступаючы зь ім у сподумныя спрэчкі.
2 Іншы бо верыць, што можна есьці ўсё, а слабаверны есьць толькі гародніну.
3 Хто есьць, хай ня грэбуе тым, што ня есьць; а хто ня есьць, хай не дакарае таму, хто есьць, Бог бо яго прыняў.
4 Ты хто такі, што судзіш чужога слугу? Пры сваім Гаспадару стаіць ён або падае; і астоіцца, Бог мае сілу утрымаць яго.
5 Адзін адрожнівае дзень ада дня, для іншага-ж кажны дзень адзінакавы: кажны хай пры сваёй думцы застаецца.
6 Хто дні разрожнівае, для Бога іх разрожнівае; і хто есьць, дзеля Бога есьць, бо-ж дзякуе Богу; ды хто ня есьць, дзеля Бога ня есьць і аддае падзяку Богу.
7 Ніхто бо з нас ня жыве для сябе і ніхто для сябе ня ўмірае.
8 Калі жывём, дык для Бога жывём, калі ўміраем, дык для Бога ўміраем. Восьжа — ці жывём, ці ўміраем — мы заўсёды Госпадавы.
9 Натое-ж Хрыстус умёр і згробуўстаў, каб над мяртвымі й жывымі валадарыць.
10 А ты нашто асуджаеш брата свайго? Або чаму пагарджаеш сваім братам? Усе мы станем на судзе Хрыстовым,
11 напісана бо: Жыву Я — кажа Госпад — усякае калена ўвагнецца прада Мною, і ўсякі язык вызнаваціме Бога. (Із. 45:24).
12 Гэтак вось кажны з нас дасьць за сябе адказ Богу.
13 Дык не асуджайма болей адзін другога, а лепш думайце аб тым, каб ня быць абразай, або згоршаннем для брата.
14 Я ведаю й перакананы ў Езусе Усеспадару, што няма нічога самога ў сабе нячыстага, толькі для таго ёсьць нячыстым, хто ўважае гэта за нячыстае.
15 Калі твой брат цярпіць прыгнобу дзеля стравы, то ты ўжо ня кіруешся любасьцю: ня губі тваёю страваю таго, за каго памёр Хрыстус.
16 Каб не зьняважалася нашае дабро.
17 Бо валадарства Божае гэта не яда й не напітак, але справядлівасьць, супакой ды радасьць у Духу Святым.
18 Хто ў гэтым служыць Хрыстусу, той і Богу мілы, і людзям даўспадобны.
19 Дбайма, восьжа, пра тое, што вядзе да супакою ды ўзаемнага павучэння.
20 Не разбурай праз яду дзеля Божага; ўсё чыстае фактычна, але дрэнна чалавеку, які есьць праз спакусу.
21 Добра ня есьці мяса, ня піць віна ды не рабіць таго, што маглоб твайго брата згоршыць, або зьняможыць.
22 Ты маеш веру? Май яе сам у сабе перад Богам. Шчасьлівы, хто ня сумляваецца ў тым, што пастанаўляе.
23 А хто сумляваецца, той калі есьць, ужо засуджаны, бо ня робіць у добрай веры; ўсё бо, што ня зь веры — грэх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога апостала Паўла да рымлян, 14 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да рымлян 14 раздзел в переводах:
Да рымлян 14 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда
  17. Ветхий Завет в Новом


2007–2025. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.