Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян, 16 Да рымлян, 16 глава

1 Паручаю вам Фэбу, нашу сястру, катора знайходзіцца на служэнні эклезіі ў Кенхрах,
2 каб годна прынялі яе з Богам, як прыстоіць сьвятым, ды памаглі ёй, у чым яна меціме ў вас патрэбу, бо-ж і яна многіх, а навет і мяне самога, ўспамагала.
3 Прывітайце Прыску і Аквілю, супрацоўнікаў маіх у Хрыстусе Езусе,
4 (якія за маё жыцьцё галоваў сваіх шчадзілі й якім дзякую ня толькі я, але і ўсе эклезіі сярод паганаў), вітайце й эклезію ў іхнім доме.
5 Перадайце прывет міламу майму Эпэнэту, каторы ёсьць першафруктам Азыі ў Хрыстусе.
6 Вітайце Марыю, якая шмат для вас працавала.
7 Паздароўце Андроніка й Юнію, маіх сваякоў і са мною вязьненых, што славіліся між Апосталамі ды перш за мяне ўверылі ў Хрыстуса.
8 Прывітайце Амплія любага майго ў Богу.
9 Аддайце прывет Урбану, супрацоўніку нашаму ў Хрыстусе Езусе і міламу майму Стахію.
10 Вітайце Апэльлеса дазнанага ў Хрыстусе; здароўце ўсіх з дому Арыстобуля.
11 Паздароўце Гэрадыёна, сваяка майго; і Нарцызавых тых, што ў Хрыстусе.
12 Перадайце прывет Трыфэну й Трыфозу, што працуюць з Богам; ды найдаражэйшай Пэрсыдзе, якая вельмі шмат старалася для Хрыстуса.
13 Прывітайце Руфа, ў Богу выбранага, й ягону ды маю матку.
14 Вітайце Асынкрыта, Флегонта, Гэрму, Патробу, Гэрмаса ды іншых братоў, што зь імі.
15 Паздароўце Філялёга і Юлію, Нэрэя й ягону сястру; Олімпія ды ўсіх зь імі сьвятых.
16 Здароўце адзін другога сьвятым цалункам. Усе эклезіі Хрыстуса засылаюць вам прывет.
17 Шчыра прашу вас, браты, сьцеражэцеся тых, што шыраць нязгоду й зьняверу проці навукі, якое вы навучыліся; ухіляецеся ад іх;
18 гэткія бо ня Хрыстусу Усеспадару нашаму служаць, а свайму чэраву, ды разлашчваннем і салодкімі славамі зводзяць нявінныя сэрцы.
19 Вашая паслухмянасьць веры ведамая ўсюды, таму цешуся з вас; але жадаю, каб вы былі растропнымі ў добрасьці й няпрыступнымі для зла.
20 Бог міру-згоды скрышыць борзда пад ступамі вашымі шатана. Ласка Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса з вамі!
21 Прывет вам ад Тыматэя, майго супрацоўніка, і Люцыя і Язона і Созыпатра, маіх сваякоў.
22 Вітаю з Богам вас і я, Тэрцый, што напісаў гэты ліст.
23 Засылае прывет вам Гай, гасьцінны для мяне, ды цэлая эклезія.
24 Прывітанне вам і ад Эраста, скарбніка места, ды ад брата Кварта. Ласка Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса хай будзе з усімі вамі. Амэн.
25 А таму, Каторы мае моц уцьвярдзіць вас згодна з маёй Эванэліяй і навучаннем аб Езусе Хрыстусе, водле аб’яўлення ад вякоў прамоўчванай тайніцы,
26 а цяпер выяўленай з прароцкіх Пісанняў па загаду Бога прадвечнага для послуху веры, абвешчанай усім народам —
27 адзінаму Богу прамудраму чэсьць і хвала, празь Езуса Хрыстуса, на вякі вечныя. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да рымлян, 16 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.